Вялікі тэатр Беларусі пакажа некалькі прэм’ер у новым сезоне

© Sputnik / Виктор Толочко Вялікі тэатр оперы і балета
Вялікі тэатр оперы і балета - Sputnik Беларусь, 1920, 07.09.2023
Падпісацца
У новым тэатральным сезоне будзе прапанавана як некалькі балетных, так і оперных прэм’ер.
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Новы 91-ы сезон Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі будзе напоўнены новымі праектамі і цікавымі прэм’ерамі, паведаміла генеральны дырэктар тэатра Кацярына Дулава на агульным сходзе калектыву, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Дзякуючы новым спектаклям і яркім праектам новы сезон будзе напоўнены цікавым гучаннем і новымі творчымі магчымасцямі. І ўжо першая прэм’ера сезона прынясе ў афішу тэатра не толькі новую назву, але і шмат у чым незвычайную для нашага тэатра мастацкую стылістыку", - праінфармавала яна.
Так, 2 і 3 снежня галоўны балетмайстар тэатра Ігар Колб прадставіць на суд гледачоў свой спектакль-балет "Ілюзія кахання".
"Пастаноўка абяцае не толькі арыгінальную харэаграфію і музыку, але і візуальнае рашэнне", - дадала Дулава.
Таксама ў першай дэкадзе снежня плануецца выпуск і опернай прэм’еры – новую сцэнічную версію оперы Чайкоўскага "Іаланта" прадставіць галоўны рэжысёр тэатра.
У сакавіку 2024 года адбудзецца другая балетная прэм’ера сезона. Мастацкі кіраўнік тэатра Валянцін Елізар’еў рыхтуе пастаноўку балета "Папялушка".
"У маі 2024 у афішу Вялікага тэатра вяртаецца адзін з выдатных твораў Вердзі опера "Набука". Сваю рэжысёрскую версію прапануе вядомы італьянскі тэатральны і оперны рэжысёр Джанкарла дэль Манака", - расказала генеральны дырэктар тэатра.
Акрамя гэтага працягнецца актыўная канцэртная дзейнасць, а таксама праца з дзецьмі, у планах новыя інтэрактыўныя і асветніцкія праграмы для дзяцей і юнацтва, дадала яна.

Тэатральныя гастролі

Паводле інфармацыі Дулавай, у новым сезоне трупу Вялікага тэатра чакае актыўная гастрольная праграма. Так, тэатр плануе адправіцца на гастролі ў Кітай і розныя рэгіёны Расіі.
"Цяпер актыўна вядуцца перагаворы аб гастролях балетнай трупы і сімфанічнага аркестра ў Катары, Бахрэйне, Кувейце і ААЭ", - дадала яна.
Гэты сезон будзе насычаны і ў плане гастролей на сцэне беларускага тэатра іншых тэатральных калектываў, з якімі супрацоўнічае Вялікі тэатр Беларусі на працягу апошніх гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Тэатры Беларусі і Нікарагуа падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
Лукашэнка: перайсці мяжу, за якой пачынаецца здрадніцтва, вельмі лёгка
Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
Стужка навiн
0