https://bel.sputnik.by/20230527/belaruskaya-batleyka-stsplae-abayanne-vekavoga-mastatstva-1076018510.html
Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
Sputnik Беларусь
Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм "Старажытны беларускі народны тэатр". 27.05.2023, Sputnik Беларусь
2023-05-27T13:51+0300
2023-05-27T13:51+0300
2023-05-27T13:51+0300
батлейка
культура і мастацтва
спадчына
фільм
нан беларусі
архіў
грамадства
рэпартаж
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103952/09/1039520942_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_bf67e81221d3417f843cecf361c10f6c.jpg
У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук напярэдадні, 26 мая, у зале навуковай экспазіцыі старажытнабеларускай культуры адбылося ўрачыстае падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве цэнтра з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. На мерапрыемстве пабываў калумніст Sputnik Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі.Акадэмік Аляксандр Лакотка, перадаючы лічбавую копію навукова-даследчага фільма "Старажытны беларускі народны тэатр" дырэктару архіва Андрэю Ганчару быў горды за сваіх калег, якія здзейснілі навуковы подзвіг, зняўшы ў далёкім 1962 годзе кінадакумент, што праз 60 гадоў стаў неацэнным рарытэтам і засведчыў станаўленне беларускага сцэнічнага мастацтва.Кіраўнік архіва ў сваю чаргу параўнаў падарунак навукоўцаў з глытком свежага паветра, які можа ажывіць культуру, што задыхаецца ад пошласці і бездухоўнасці.Доктар мастацтвазнаўства Вераніка Ярмалінская з гэтай нагоды адзначыла, закранаючы ў цэлым феномен навуковых фільмаў: "Кінадакумент – гэта крыніца навуковых даследаванняў у сферы гуманітарыстыкі".Фільмы бываюць розныяЗразумелая справа, ёсць мастацкія карціны, якія глядзець лёгка і прыемна. Далей ідуць дакументальныя, навукова-папулярныя, а таксама розныя кіначасопісы. Усё гэта дэманструюць у кінатэатрах для самай шырокай публікі.Бывае, праўда, але значна радзей, іншая кінапрадукцыя, а менавіта: тэхніка-прапагандысцкія і вучэбна-інструктыўныя фільмы, якія называюць "заказнымі". Яны, дарэчы, у пракат не пападаюць і ствараюцца толькі для вузкага кола гледачоў, а значыць, прааналізаваць тэндэнцыі іх стылявой і іншай эвалюцыі не ўяўляецца магчымым.Тут варта згадаць артыкул кандыдата мастацтвазнаўства Канстанціна Рамішэўскага: "Старажытны беларускі народны тэатр" – кінахроніка навуковага факта", у якім аўтар пралівае святло на многія абставіны падрыхтоўкі да здымкі, лічбавай копіі фільма з цітрамі і службовымі надпісамі, ідэнтычнай арыгіналу мантажу на 16-міліметровай кінастужцы, які існуе ў адзіным экзэмпляры, і навуковыя выданні, у якіх змяшчаюцца прамыя або ўскосныя спасылкі на дадзены экранны артэфакт.Найбольш ранні з выяўленых архіўных дакументаў, якія прама ўказваюць на ўзнікненне задумы фіксацыі знікаючай народнай формы тэатральнай культуры, датуецца 22 студзеня 1961 года. "Загад па Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР №10-а. Камандзіраваць у в. Бялевічы Слуцкага раёна аспіранта Міско Сцяпана Міхайлавіча для запісу тэксту і музыкі батлейкі ад жыхара дадзенай вёскі Дудара Сямёна Васільевіча"За год "падрыхтоўчага перыяду" з Дударам і іншымі мясцовымі майстрамі былі заключаны працоўныя пагадненні на выраб батлеечных аксесуараў – вежы з дзвярыма, камплекта лялек, а таксама касцюмаў і рэквізіту для народнай драмы "Цар Максіміліян", якую на Случчыне ў апошні раз ставілі не пазней сярэдзіны 1930-х.Далейшую гісторыю стварэння фільма паспрабую расказаць сваімі словамі. Аспірант Міско з заданнем справіўся. Стварылі здымачную групу, у якую ўвайшлі карыфеі мастацтвазнаўства Беларусі: Гурый Барышаў і Канстанцін Саннікаў. Праз год карціна была знята. Яе выкарыстоўвалі пры напісанні цэлага шэрага навуковых прац."Не толькі тэхнічныя, але творчыя (што асабліва каштоўна – фармальна-стылістычныя) аспекты кіназдымкі народнага тэатралізаванага паказу былі рэалізаваны маладым кінааператарам Пятром Захаранкам бездакорна", - робіць выснову Ігар Рамішэўскі, які, дарэчы, быў мадэратарам урачыстага падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве.Вачамі гледачаЗ першых жа кадраў, якія захавалі агульныя планы вясковага Дома культуры і "тэатральную пляцоўку", на якой была ўстаноўлена батлейка, глядач апускаецца ў атмасферу беларускай аўтэнтыкі. Абаянне пэўнага хранікальнага кінаапавядання ўзмацняецца як пільна падгледжанымі дэталямі – напрыклад, звязкамі самаробных каўбас, падвешанымі для "паспявання" ў двары адной з бярвеністых хат, захопленай рэакцыяй шматлікіх сельскіх гледачоў і манерай здымкі – адсутнасцю востраракурсных кампазіцый, мінімізацыяй панарамавання.Стылістычная фатаграфічнасць кінамалюнка, несумненна, з’явілася следствам празмернай прафесійнай асцярожнасці маладога кінааператара, які асцерагаецца выйсці за межы канцэпцыі "аб’ектыўнага фіксатарства".Разам з тым, менавіта гэтае наўмыснае самаабмежаванне ў выбары сродкаў экраннай выразнасці надало кінаматэрыялу стылявое адзінства і адмысловую навуковую каштоўнасць.Якія б ні былі прычыны таго, што ўвесь фільм зняты камерай, што знаходзіцца на вышыні вачэй сярэднестатыстычнага гледача, і што ў мантажнай тканіне кінаапавядання няма ніводнага звышбуйнога плана або дэталі – гэтыя асаблівасці фарміруюць асаблівую кінамову навуковай стужкі, нацэленай на захаванне "ўнікальнага" ў беларускай культуры – фільма "навуковага факта". У руках маладога аператара-дакументаліста Пятра Захаранкі камера стала не проста інструментам фіксацыі чагосьці раней бачанага і вядомага, а незаменным сродкам пазнання, які здзяйсняецца на вачах у гледача і пры яго актыўным удзеле.Вяртаючыся да заяўленай тэмы, гэта значыць да ўрачыстага падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў можна прывесці словы галоўнага захавальніка фондаў архіва Алы Кот, якая, у прыватнасці, сказала: "Мы і раней супрацоўнічалі з цэнтрам, але пасля падпісання пагаднення ўсе бюракратычныя працэдуры спросцяцца, ды і ездзіць будзем зараз не ў сталіцу, а да сяброў".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"Таксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103952/09/1039520942_27:0:1094:800_1920x0_80_0_0_61b2a9d7da0909c10702acf97bfd171a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
батлейка, культура і мастацтва, спадчына, фільм, нан беларусі, архіў, грамадства, рэпартаж, у беларусі, беларусь
батлейка, культура і мастацтва, спадчына, фільм, нан беларусі, архіў, грамадства, рэпартаж, у беларусі, беларусь
Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм "Старажытны беларускі народны тэатр".
У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук напярэдадні, 26 мая, у зале навуковай экспазіцыі старажытнабеларускай культуры адбылося ўрачыстае падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве цэнтра з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. На мерапрыемстве пабываў калумніст Sputnik Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі.
Акадэмік Аляксандр Лакотка, перадаючы лічбавую копію навукова-даследчага фільма "Старажытны беларускі народны тэатр" дырэктару архіва Андрэю Ганчару быў горды за сваіх калег, якія здзейснілі навуковы подзвіг, зняўшы ў далёкім 1962 годзе кінадакумент, што праз 60 гадоў стаў неацэнным рарытэтам і засведчыў станаўленне беларускага сцэнічнага мастацтва.
Кіраўнік архіва ў сваю чаргу параўнаў падарунак навукоўцаў з глытком свежага паветра, які можа ажывіць культуру, што задыхаецца ад пошласці і бездухоўнасці.
Доктар мастацтвазнаўства Вераніка Ярмалінская з гэтай нагоды адзначыла, закранаючы ў цэлым феномен навуковых фільмаў: "Кінадакумент – гэта крыніца навуковых даследаванняў у сферы гуманітарыстыкі".
Зразумелая справа, ёсць мастацкія карціны, якія глядзець лёгка і прыемна. Далей ідуць дакументальныя, навукова-папулярныя, а таксама розныя кіначасопісы. Усё гэта дэманструюць у кінатэатрах для самай шырокай публікі.
Бывае, праўда, але значна радзей, іншая кінапрадукцыя, а менавіта: тэхніка-прапагандысцкія і вучэбна-інструктыўныя фільмы, якія называюць "заказнымі". Яны, дарэчы, у пракат не пападаюць і ствараюцца толькі для вузкага кола гледачоў, а значыць, прааналізаваць тэндэнцыі іх стылявой і іншай эвалюцыі не ўяўляецца магчымым.
Тут варта згадаць артыкул кандыдата мастацтвазнаўства Канстанціна Рамішэўскага: "Старажытны беларускі народны тэатр" – кінахроніка навуковага факта", у якім аўтар пралівае святло на многія абставіны падрыхтоўкі да здымкі, лічбавай копіі фільма з цітрамі і службовымі надпісамі, ідэнтычнай арыгіналу мантажу на 16-міліметровай кінастужцы, які існуе ў адзіным экзэмпляры, і навуковыя выданні, у якіх змяшчаюцца прамыя або ўскосныя спасылкі на дадзены экранны артэфакт.
Найбольш ранні з выяўленых архіўных дакументаў, якія прама ўказваюць на ўзнікненне задумы фіксацыі знікаючай народнай формы тэатральнай культуры, датуецца 22 студзеня 1961 года. "Загад па Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР №10-а. Камандзіраваць у в. Бялевічы Слуцкага раёна аспіранта Міско Сцяпана Міхайлавіча для запісу тэксту і музыкі батлейкі ад жыхара дадзенай вёскі Дудара Сямёна Васільевіча"
За год "падрыхтоўчага перыяду" з Дударам і іншымі мясцовымі майстрамі былі заключаны працоўныя пагадненні на выраб батлеечных аксесуараў – вежы з дзвярыма, камплекта лялек, а таксама касцюмаў і рэквізіту для народнай драмы "Цар Максіміліян", якую на Случчыне ў апошні раз ставілі не пазней сярэдзіны 1930-х.
Далейшую гісторыю стварэння фільма паспрабую расказаць сваімі словамі. Аспірант Міско з заданнем справіўся. Стварылі здымачную групу, у якую ўвайшлі карыфеі мастацтвазнаўства Беларусі: Гурый Барышаў і Канстанцін Саннікаў. Праз год карціна была знята. Яе выкарыстоўвалі пры напісанні цэлага шэрага навуковых прац.
"Не толькі тэхнічныя, але творчыя (што асабліва каштоўна – фармальна-стылістычныя) аспекты кіназдымкі народнага тэатралізаванага паказу былі рэалізаваны маладым кінааператарам Пятром Захаранкам бездакорна", - робіць выснову Ігар Рамішэўскі, які, дарэчы, быў мадэратарам урачыстага падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве.
З першых жа кадраў, якія захавалі агульныя планы вясковага Дома культуры і "тэатральную пляцоўку", на якой была ўстаноўлена батлейка, глядач апускаецца ў атмасферу беларускай аўтэнтыкі. Абаянне пэўнага хранікальнага кінаапавядання ўзмацняецца як пільна падгледжанымі дэталямі – напрыклад, звязкамі самаробных каўбас, падвешанымі для "паспявання" ў двары адной з бярвеністых хат, захопленай рэакцыяй шматлікіх сельскіх гледачоў і манерай здымкі – адсутнасцю востраракурсных кампазіцый, мінімізацыяй панарамавання.
Стылістычная фатаграфічнасць кінамалюнка, несумненна, з’явілася следствам празмернай прафесійнай асцярожнасці маладога кінааператара, які асцерагаецца выйсці за межы канцэпцыі "аб’ектыўнага фіксатарства".
Разам з тым, менавіта гэтае наўмыснае самаабмежаванне ў выбары сродкаў экраннай выразнасці надало кінаматэрыялу стылявое адзінства і адмысловую навуковую каштоўнасць.
Якія б ні былі прычыны таго, што ўвесь фільм зняты камерай, што знаходзіцца на вышыні вачэй сярэднестатыстычнага гледача, і што ў мантажнай тканіне кінаапавядання няма ніводнага звышбуйнога плана або дэталі – гэтыя асаблівасці фарміруюць асаблівую кінамову навуковай стужкі, нацэленай на захаванне "ўнікальнага" ў беларускай культуры – фільма "навуковага факта". У руках маладога аператара-дакументаліста Пятра Захаранкі камера стала не проста інструментам фіксацыі чагосьці раней бачанага і вядомага, а незаменным сродкам пазнання, які здзяйсняецца на вачах у гледача і пры яго актыўным удзеле.
Вяртаючыся да заяўленай тэмы, гэта значыць да ўрачыстага падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў можна прывесці словы галоўнага захавальніка фондаў архіва Алы Кот, якая, у прыватнасці, сказала: "Мы і раней супрацоўнічалі з цэнтрам, але пасля падпісання пагаднення ўсе бюракратычныя працэдуры спросцяцца, ды і ездзіць будзем зараз не ў сталіцу, а да сяброў".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" Цыскарыдзэ: час тытанаў у мастацтве заканчваецца
Пяцьдзесят пяць прыступак
у свет тэатра і музыкі