Каля Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 23.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"

Тэракт у "Крокусе": што вядома да раніцы серады

© Sputnik / Кирилл КаллиниковБудынак канцэртнай залы "Крокус Сити Холл"
Будынак канцэртнай залы Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 27.03.2024
Падпісацца
Паводле апошніх звестак, у тэракце загінулі 139 чалавек, у тым ліку дзеці, у спіску пацярпелых лічацца 152 чалавекі.
МІНСК, 27 сак – Sputnik. У мінулую пятніцу тэрарысты атакавалі канцэртную пляцоўку "Крокус Сити Холл" у Падмаскоўі, гэта прывяло да шматлікіх ахвяр і пацярпелых сярод мірных грамадзян. Што вядома зараз, чытайце ў матэрыяле Sputnik.

Ранішняя паніхіда

У сераду раніцай свяшчэннікі з Істрынскага раёна Адзінцоўскай епархіі правялі паніхіду па забітых і памерлых ад ран пасля тэракта.
Паніхіда прайшла на месцы стыхійнага мемарыяла побач з будынкам "Крокус Сіці Хола". Да сумеснай малітвы далучыліся ўсе, хто жадаў ушанаваць памяць загінулых. Там жа можна было атрымаць духоўную падтрымку свяшчэннікаў.

Пацярпелых пад заваламі больш няма

У Telegram-канале губернатара Маскоўскай вобласці Андрэя Вераб’ёва была апублікавана інфармацыя аб тым, што пацярпелых пад заваламі пасля тэракта ў "Крокусе" больш няма. Гэта азначае, што ўсе мерапрыемствы па выратаванні і пошуку пацярпелых завершаны.
Разам з тым, улады Падмаскоўя гатовы дапамагчы ў далейшай працы па разборы завалаў. Аднак зараз галоўная задача, паводле слоў Вараб’ёва, гэта дапамагчы сем’ям, якія страцілі блізкіх і тым, хто знаходзіцца ў шпіталі.
Як паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін, у ліквідацыі пажару ў "Крокусе" ўдзельнічалі амаль 400 пажарных і ратавальнікаў, а таксама больш за 140 адзінак пажарнай тэхнікі.

Падарункі для падлеткаў, якія ратавалі людзей

Галоўны рэдактар ​​медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян прыняла рашэнне падарыць ноўтбукі, кошыкі з садавінай і паездку ў Анапу з экскурсіяй у антычны горад Гаргіпію сямі падлеткам, якія ратавалі людзей падчас тэракта. Разам з тым, паводле яе слоў, частка з гэтых падлеткаў, калі ў іх спыталі, чым іх парадаваць, адмовіліся ад падарункаў, а некаторыя і зусім перавялі свой заробак у фонд дапамогі пацярпелым.

Ачапленне каля "Крокус Сити Холл"

Байцы з антыдронавымі стрэльбамі з’явіліся сярод супрацоўнікаў паліцыі, якія стаяць у ачапленні каля "Крокус Сити Холл". Як растлумачыў РІА Навіны адзін з паліцэйскіх, з дапамогай такіх стрэльб можна збіваць як дроны тыпу DJI Mavic, так і FPV-дроны.

Тэракт у "Крокус Сити Холл"

Тэрарысты вечарам у пятніцу адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску, якія чакалі пачатку выступлення групы "Пикник". Потым будынак загарэўся.
Паводле апошніх звестак, у выніку тэракта загінулі 139 чалавек. Працэдура апазнавання цел вядзецца кругласутачна. Каля 60 чалавек застаюцца ў бальніцах, некаторыя знаходзяцца ў цяжкім стане.
Суд у Маскве арыштаваў васьмярых абвінавачаных па справе аб тэракце да 22 мая. Ім пагражае пажыццёвы тэрмін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Наступствы стральбы ў Крокус Сити Холл - Sputnik Беларусь, 1920, 26.03.2024
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Ратавальнікі завяршылі разбор завалаў пасля тэракта ў "Крокусе"
Стужка навiн
0