https://bel.sputnik.by/20240327/terakt-u-krokuse-shto-vyadoma-da-rantsy-serady-1084930578.html
Тэракт у "Крокусе": што вядома да раніцы серады
Тэракт у "Крокусе": што вядома да раніцы серады
Sputnik Беларусь
Паводле апошніх звестак, у тэракце загінулі 139 чалавек, у тым ліку дзеці, у спіску пацярпелых лічацца 152 чалавекі. 27.03.2024, Sputnik Беларусь
2024-03-27T09:44+0300
2024-03-27T09:44+0300
2024-03-27T09:44+0300
тэракт у "крокус сити холл"
тэракт
грамадства
бяспека
навіны
масква
расія
здарэнні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1b/1084929485_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_347fc1e192f947297d317411647832b0.jpg
МІНСК, 27 сак – Sputnik. У мінулую пятніцу тэрарысты атакавалі канцэртную пляцоўку "Крокус Сити Холл" у Падмаскоўі, гэта прывяло да шматлікіх ахвяр і пацярпелых сярод мірных грамадзян. Што вядома зараз, чытайце ў матэрыяле Sputnik.Ранішняя паніхідаУ сераду раніцай свяшчэннікі з Істрынскага раёна Адзінцоўскай епархіі правялі паніхіду па забітых і памерлых ад ран пасля тэракта.Паніхіда прайшла на месцы стыхійнага мемарыяла побач з будынкам "Крокус Сіці Хола". Да сумеснай малітвы далучыліся ўсе, хто жадаў ушанаваць памяць загінулых. Там жа можна было атрымаць духоўную падтрымку свяшчэннікаў.Пацярпелых пад заваламі больш нямаУ Telegram-канале губернатара Маскоўскай вобласці Андрэя Вераб’ёва была апублікавана інфармацыя аб тым, што пацярпелых пад заваламі пасля тэракта ў "Крокусе" больш няма. Гэта азначае, што ўсе мерапрыемствы па выратаванні і пошуку пацярпелых завершаны.Разам з тым, улады Падмаскоўя гатовы дапамагчы ў далейшай працы па разборы завалаў. Аднак зараз галоўная задача, паводле слоў Вараб’ёва, гэта дапамагчы сем’ям, якія страцілі блізкіх і тым, хто знаходзіцца ў шпіталі.Як паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін, у ліквідацыі пажару ў "Крокусе" ўдзельнічалі амаль 400 пажарных і ратавальнікаў, а таксама больш за 140 адзінак пажарнай тэхнікі.Падарункі для падлеткаў, якія ратавалі людзейГалоўны рэдактар медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян прыняла рашэнне падарыць ноўтбукі, кошыкі з садавінай і паездку ў Анапу з экскурсіяй у антычны горад Гаргіпію сямі падлеткам, якія ратавалі людзей падчас тэракта. Разам з тым, паводле яе слоў, частка з гэтых падлеткаў, калі ў іх спыталі, чым іх парадаваць, адмовіліся ад падарункаў, а некаторыя і зусім перавялі свой заробак у фонд дапамогі пацярпелым.Ачапленне каля "Крокус Сити Холл"Байцы з антыдронавымі стрэльбамі з’явіліся сярод супрацоўнікаў паліцыі, якія стаяць у ачапленні каля "Крокус Сити Холл". Як растлумачыў РІА Навіны адзін з паліцэйскіх, з дапамогай такіх стрэльб можна збіваць як дроны тыпу DJI Mavic, так і FPV-дроны.Тэракт у "Крокус Сити Холл"Тэрарысты вечарам у пятніцу адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску, якія чакалі пачатку выступлення групы "Пикник". Потым будынак загарэўся.Паводле апошніх звестак, у выніку тэракта загінулі 139 чалавек. Працэдура апазнавання цел вядзецца кругласутачна. Каля 60 чалавек застаюцца ў бальніцах, некаторыя знаходзяцца ў цяжкім стане.Суд у Маскве арыштаваў васьмярых абвінавачаных па справе аб тэракце да 22 мая. Ім пагражае пажыццёвы тэрмін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240326/ratavalnk-zavyarshyl-razbor-zavala-paslya-terakta--krokuse-1084918618.html
масква
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/03/1b/1084929485_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_5d908b781e98562a0762635becdae6ca.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэракт, грамадства, бяспека, навіны , масква, расія, здарэнні
тэракт, грамадства, бяспека, навіны , масква, расія, здарэнні
Тэракт у "Крокусе": што вядома да раніцы серады
Паводле апошніх звестак, у тэракце загінулі 139 чалавек, у тым ліку дзеці, у спіску пацярпелых лічацца 152 чалавекі.
МІНСК, 27 сак – Sputnik. У мінулую пятніцу тэрарысты атакавалі канцэртную пляцоўку "Крокус Сити Холл" у Падмаскоўі, гэта прывяло да шматлікіх ахвяр і пацярпелых сярод мірных грамадзян. Што вядома зараз, чытайце ў матэрыяле Sputnik.
У сераду раніцай свяшчэннікі з Істрынскага раёна Адзінцоўскай епархіі правялі паніхіду па забітых і памерлых ад ран пасля тэракта.
Паніхіда прайшла на месцы стыхійнага мемарыяла побач з будынкам "Крокус Сіці Хола". Да сумеснай малітвы далучыліся ўсе, хто жадаў ушанаваць памяць загінулых. Там жа можна было атрымаць духоўную падтрымку свяшчэннікаў.
Пацярпелых пад заваламі больш няма
У Telegram-канале губернатара Маскоўскай вобласці Андрэя Вераб’ёва была апублікавана інфармацыя аб тым, што пацярпелых пад заваламі пасля тэракта ў "Крокусе" больш няма. Гэта азначае, што ўсе мерапрыемствы па выратаванні і пошуку пацярпелых завершаны.
Разам з тым, улады Падмаскоўя гатовы дапамагчы ў далейшай працы па разборы завалаў. Аднак зараз галоўная задача, паводле слоў Вараб’ёва, гэта дапамагчы сем’ям, якія страцілі блізкіх і тым, хто знаходзіцца ў шпіталі.
Як паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін, у ліквідацыі пажару ў "Крокусе" ўдзельнічалі амаль 400 пажарных і ратавальнікаў, а таксама больш за 140 адзінак пажарнай тэхнікі.
Падарункі для падлеткаў, якія ратавалі людзей
Галоўны рэдактар медыягрупы "Россия сегодня" і тэлеканала RT Маргарыта Сіманьян прыняла рашэнне падарыць ноўтбукі, кошыкі з садавінай і паездку ў Анапу з экскурсіяй у антычны горад Гаргіпію сямі падлеткам, якія ратавалі людзей падчас тэракта. Разам з тым, паводле яе слоў, частка з гэтых падлеткаў, калі ў іх спыталі, чым іх парадаваць, адмовіліся ад падарункаў, а некаторыя і зусім перавялі свой заробак у фонд дапамогі пацярпелым.
Ачапленне каля "Крокус Сити Холл"
Байцы з антыдронавымі стрэльбамі з’явіліся сярод супрацоўнікаў паліцыі, якія стаяць у ачапленні каля "Крокус Сити Холл". Як растлумачыў
РІА Навіны адзін з паліцэйскіх, з дапамогай такіх стрэльб можна збіваць як дроны тыпу DJI Mavic, так і FPV-дроны.
Тэракт у "Крокус Сити Холл"
Тэрарысты вечарам у пятніцу адкрылі агонь па наведвальніках канцэртнай залы "Крокус Сити Холл" у падмаскоўным Краснагорску, якія чакалі пачатку выступлення групы "Пикник". Потым будынак загарэўся.
Паводле апошніх звестак, у выніку тэракта загінулі 139 чалавек. Працэдура апазнавання цел вядзецца кругласутачна. Каля 60 чалавек застаюцца ў бальніцах, некаторыя знаходзяцца ў цяжкім стане.
Суд у Маскве арыштаваў васьмярых абвінавачаных па справе аб тэракце да 22 мая. Ім пагражае пажыццёвы тэрмін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"