Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь, 1920
Дзень Перамогі – 2024
У 2024 годзе спаўняецца 79 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Трагедыя ў Зембіне: праз два дні пасля расстрэлу варушылася зямля – відэа

Падпісацца
Эксклюзіў
У гады вайны нацысты стваралі як буйныя канцэнтрацыйныя лагеры і гета, так і больш дробныя. Адно з такіх з’явілася ў вёсцы Зембін Мінскай вобласці і праіснавала роўна месяц, пасля чаго фашысты і іх памагатыя за некалькі гадзін расстралялі амаль тысячу чалавек.
У ліпені 1941 года было створана гета ў Зембіне, куды перасялілі ўсё яўрэйскае насельніцтва гэтай вёскі. Праз месяц, 18 жніўня, яўрэям загадалі сабрацца і ўзяць з сабой усе каштоўныя рэчы. Ім было сказана, што іх нібыта адправяць у Іерусалім.
Аднак замест адпраўкі на гістарычную радзіму вязні гета аказаліся каля вялікага рова на ўскраіне Зембіна. Літаральна за некалькі гадзін паліцаі расстралялі 927 чалавек. У ліку тых, хто трапна страляў з пісталета, быў паволжскі немец Давід Эгоф, які да вайны працаваў настаўнікам у зембінскай школе.
Сёння аб зембінскай трагедыі нагадвае мемарыял на месцы расстрэлу. Распавядаюць пра яе і ў мясцовым музеі Народнай славы. Таксама шмат распавесці могуць і неабыякавыя да гісторыі свайго краю жыхары.
Рэпартаж пра тое, як нацысты за некалькі гадзін забілі амаль тысячу яўрэяў у вёсцы пад Барысавам, чытайце на Sputnik Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0