https://bel.sputnik.by/20240507/tragedyya--zembne-praz-dva-dn-paslya-rasstrelu-varushylasya-zyamlya--vdea-1085999360.html
Трагедыя ў Зембіне: праз два дні пасля расстрэлу варушылася зямля – відэа
Трагедыя ў Зембіне: праз два дні пасля расстрэлу варушылася зямля – відэа
Sputnik Беларусь
У гады вайны нацысты стваралі як буйныя канцэнтрацыйныя лагеры і гета, так і больш дробныя. Адно з такіх з’явілася ў вёсцы Зембін Мінскай вобласці і... 07.05.2024, Sputnik Беларусь
2024-05-07T10:14+0300
2024-05-07T10:14+0300
2024-05-07T14:49+0300
дзень перамогі
відэа
эксклюзіў
у беларусі
беларусь
гісторыя
вялікая айчынная вайна
грамадства
мінская вобласць
гета
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/1d/1085812532_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_18e008f6786b61c4b51886c019d80d0f.jpg
У ліпені 1941 года было створана гета ў Зембіне, куды перасялілі ўсё яўрэйскае насельніцтва гэтай вёскі. Праз месяц, 18 жніўня, яўрэям загадалі сабрацца і ўзяць з сабой усе каштоўныя рэчы. Ім было сказана, што іх нібыта адправяць у Іерусалім.Аднак замест адпраўкі на гістарычную радзіму вязні гета аказаліся каля вялікага рова на ўскраіне Зембіна. Літаральна за некалькі гадзін паліцаі расстралялі 927 чалавек. У ліку тых, хто трапна страляў з пісталета, быў паволжскі немец Давід Эгоф, які да вайны працаваў настаўнікам у зембінскай школе.Сёння аб зембінскай трагедыі нагадвае мемарыял на месцы расстрэлу. Распавядаюць пра яе і ў мясцовым музеі Народнай славы. Таксама шмат распавесці могуць і неабыякавыя да гісторыі свайго краю жыхары.Рэпартаж пра тое, як нацысты за некалькі гадзін забілі амаль тысячу яўрэяў у вёсцы пад Барысавам, чытайце на Sputnik Беларусь.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
беларусь
мінская вобласць
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/1d/1085812532_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_827dfd7cbae0191313c0212483a57f4b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, эксклюзіў, у беларусі, беларусь, гісторыя, вялікая айчынная вайна, грамадства, мінская вобласць, гета, видео
відэа, эксклюзіў, у беларусі, беларусь, гісторыя, вялікая айчынная вайна, грамадства, мінская вобласць, гета, видео
Трагедыя ў Зембіне: праз два дні пасля расстрэлу варушылася зямля – відэа
10:14 07.05.2024 (абноўлена: 14:49 07.05.2024) Эксклюзіў
У гады вайны нацысты стваралі як буйныя канцэнтрацыйныя лагеры і гета, так і больш дробныя. Адно з такіх з’явілася ў вёсцы Зембін Мінскай вобласці і праіснавала роўна месяц, пасля чаго фашысты і іх памагатыя за некалькі гадзін расстралялі амаль тысячу чалавек.
У ліпені 1941 года было створана гета ў Зембіне, куды перасялілі ўсё яўрэйскае насельніцтва гэтай вёскі. Праз месяц, 18 жніўня, яўрэям загадалі сабрацца і ўзяць з сабой усе каштоўныя рэчы. Ім было сказана, што іх нібыта адправяць у Іерусалім.
Аднак замест адпраўкі на гістарычную радзіму вязні гета аказаліся каля вялікага рова на ўскраіне Зембіна. Літаральна за некалькі гадзін паліцаі расстралялі 927 чалавек. У ліку тых, хто трапна страляў з пісталета, быў паволжскі немец Давід Эгоф, які да вайны працаваў настаўнікам у зембінскай школе.
Сёння аб зембінскай трагедыі нагадвае мемарыял на месцы расстрэлу. Распавядаюць пра яе і ў мясцовым музеі Народнай славы. Таксама шмат распавесці могуць і неабыякавыя да гісторыі свайго краю жыхары.
Рэпартаж пра тое, як нацысты за некалькі гадзін забілі амаль тысячу яўрэяў у вёсцы пад Барысавам,
чытайце на Sputnik Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"