https://bel.sputnik.by/20170125/vysocki-kazau-shto-belaruskaya-mova-prygozhaya-yak-italyanskaya-1027136898.html
Высоцкі казаў, што беларуская мова прыгожая, як італьянская
Высоцкі казаў, што беларуская мова прыгожая, як італьянская
Sputnik Беларусь
Сваячка Высоцкага па бацькоўскай лініі мастацтвазнаўца Надзея Высоцкая распавяла, як праходзіў "кватэрнік" легендарнага барда на вуліцы Інтэрнацыянальнай і за... 25.01.2017, Sputnik Беларусь
2017-01-25T10:56+0300
2017-01-25T10:56+0300
2017-01-25T10:58+0300
у беларусі
падзеі і даты
культура
беларусь
мінск
уладзімір высоцкі
гісторыя
жыццё знакамітых людзей
беларуская мова
вучым беларускую мову
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102712/80/1027128016_0:39:4271:2453_1920x0_80_0_0_8d6e134c390b0de24801a11a41cc0f28.jpg
Прафесар БДУ Надзея Высоцкая аб сваім сваяцтве са знакамітым паэтам не вельмі любіць успамінаць: "Што было, то было, новага ўжо не дадаць". Але пачаўшы гутарку, усё ж не можа спыніцца. Карэспандэнт Sputnik Святлана Ліцкевіч пагутарыла з вядомым мастацтвазнаўцам напярэдадні дня нараджэння паэта."Калі ён здымаўся ў Беларусі, у фільмах Віктара Турава, ён адшукаў мяне. Не ведаю ўжо, як ён даведаўся пра адрас майстэрні (тады памяшканне на вуліцы Інтэрнацыянальнай было майстэрняй майго мужа — галоўнага мастака выдавецтва "Беларусь" Генадзя Галубовіча), але толькі прыехалі яны аднойчы з Віцяй і яшчэ з нейкімі кіношнікамі. Прынеслі цэлую скрыню гарэлкі. А мне Высоцкі тады туфлі падарыў італьянскія. Як гэта ні дзіўна, яны падыйшлі якраз. Я іх шмат гадоў адносіла — зносу не было. Напэўна, для Марыны купляў — падумалася мне тады. Але гэта было вельмі ў яго характары — падарыць, не задумваючыся, не шкадуючы", — распавядае Надзея Высоцкая.— І што было далей?— Канцэрт у гэтай майстэрні (у будынку на вуліцы Інтэрнацыянальнай да гэтага часу творчая майстэрня Высоцкай — Sputnik) сабраўся спантанна. Гэта было летам — у памяшканне адразу набілася шмат народу, але усіх жадаючых, зразумела, змясціць не маглі. Мы адкрылі вокны — увесь двор маментальна напоўніўся людзьмі. Па раёне адразу разнеслася вестка, што на Інтэрнацыянальнай сам Высоцкі спявае…— З ім лёгка было мець зносіны? Ці адчувалі вы дыстанцыю?— У зносінах ён быў заўсёды вытрыманы, ветлівы, уважлівы. Праўда, хутчэй прафесійна уважлівы. Яму былі цікавыя ўсе людзі, да апошняга забулдыгі. Як губка ўбіраў індывідуальнасць кожнага. Для яго людзі былі — нібы школа, дзе ён браў патрэбныя яму элементы. Ён быў вельмі назіральны. Вельмі любіў парадыраваць. Усіх запар — той жа Тураў толькі выйдзе з пакоя — Валодзя маментальна на яго пародыю намалюе. І так падобна — мы смяяліся. Але, на жаль, у мяне тады вельмі важныя справы былі — прыйшлося ўсю гэтую брацію тут пакінуць, а самай уцячы працаваць.— Напэўна, Высоцкі паважаў вашу захопленасць?— Я б так не сказала. Хутчэй наадварот. Пра мяне ён заўсёды казаў, што я займаюся тым, чаго не існуе. На яго думку, старажытнабеларускага мастацтва не існавала — тады яно было яшчэ цалкам не вывучана. Я не крыўдзілася, хоць і адказвала: "так твае песні таксама не існуюць — яны ж не апублікаваныя". Ён усміхаўся: "ты права". Тады мне было складана з ім спрачацца — у той час у мяне былі толькі артыкулы, збор старажытнабеларускага іканапісу мы толькі пачыналі збіраць. Яшчэ не было выдадзена ніводнай кнігі — зараз іх дзясяткі.— Высоцкі не прызнаваў старажытнабеларускае мастацтва, а як ён ставіўся да беларускай мовы?— У яго да моў было адмысловае чуццё. А яшчэ ў яго быў дзіўны сшытак, які ён заўсёды насіў з сабой. Ён запісваў туды незвычайныя словы. Збіраў іх, як Пушкін. Яму вельмі падабалася беларускуя мова — ён заўсёды казаў, што гэтая мова прыгожая, як італьянская. І архаізмы ў мове прыводзілі яго ў сапраўднае захапленне. Часам ён проста ўлюбляўся ў нейкае слова і мог паўтараць яго шмат разоў, як дзіця.Поўную версію інтэрв'ю з Надзеяй Высоцкай чытайце на рускай версіі Sputnik>>
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102712/80/1027128016_0:0:4271:2685_1920x0_80_0_0_4cccde03f076f780124331bba58f0ee6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, падзеі і даты, культура, беларусь, мінск, уладзімір высоцкі, гісторыя, жыццё знакамітых людзей, беларуская мова, вучым беларускую мову
у беларусі, падзеі і даты, культура, беларусь, мінск, уладзімір высоцкі, гісторыя, жыццё знакамітых людзей, беларуская мова, вучым беларускую мову
Высоцкі казаў, што беларуская мова прыгожая, як італьянская
10:56 25.01.2017 (абноўлена: 10:58 25.01.2017) Сваячка Высоцкага па бацькоўскай лініі мастацтвазнаўца Надзея Высоцкая распавяла, як праходзіў "кватэрнік" легендарнага барда на вуліцы Інтэрнацыянальнай і за што паэту так падабалася наша мова.
Прафесар БДУ Надзея Высоцкая аб сваім сваяцтве са знакамітым паэтам не вельмі любіць успамінаць: "Што было, то было, новага ўжо не дадаць". Але пачаўшы гутарку, усё ж не можа спыніцца. Карэспандэнт Sputnik Святлана Ліцкевіч пагутарыла з вядомым мастацтвазнаўцам напярэдадні дня нараджэння паэта.
"Калі ён здымаўся ў Беларусі, у фільмах Віктара Турава, ён адшукаў мяне. Не ведаю ўжо, як ён даведаўся пра адрас майстэрні (тады памяшканне на вуліцы Інтэрнацыянальнай было майстэрняй майго мужа — галоўнага мастака выдавецтва "Беларусь" Генадзя Галубовіча), але толькі прыехалі яны аднойчы з Віцяй і яшчэ з нейкімі кіношнікамі. Прынеслі цэлую скрыню гарэлкі. А мне Высоцкі тады туфлі падарыў італьянскія. Як гэта ні дзіўна, яны падыйшлі якраз. Я іх шмат гадоў адносіла — зносу не было. Напэўна, для Марыны купляў — падумалася мне тады. Але гэта было вельмі ў яго характары — падарыць, не задумваючыся, не шкадуючы", — распавядае Надзея Высоцкая.
— Канцэрт у гэтай майстэрні (у будынку на вуліцы Інтэрнацыянальнай да гэтага часу творчая майстэрня Высоцкай — Sputnik) сабраўся спантанна. Гэта было летам — у памяшканне адразу набілася шмат народу, але усіх жадаючых, зразумела, змясціць не маглі. Мы адкрылі вокны — увесь двор маментальна напоўніўся людзьмі. Па раёне адразу разнеслася вестка, што на Інтэрнацыянальнай сам Высоцкі спявае…
— З ім лёгка было мець зносіны? Ці адчувалі вы дыстанцыю?
— У зносінах ён быў заўсёды вытрыманы, ветлівы, уважлівы. Праўда, хутчэй прафесійна уважлівы. Яму былі цікавыя ўсе людзі, да апошняга забулдыгі. Як губка ўбіраў індывідуальнасць кожнага. Для яго людзі былі — нібы школа, дзе ён браў патрэбныя яму элементы. Ён быў вельмі назіральны. Вельмі любіў парадыраваць. Усіх запар — той жа Тураў толькі выйдзе з пакоя — Валодзя маментальна на яго пародыю намалюе. І так падобна — мы смяяліся. Але, на жаль, у мяне тады вельмі важныя справы былі — прыйшлося ўсю гэтую брацію тут пакінуць, а самай уцячы працаваць.
— Напэўна, Высоцкі паважаў вашу захопленасць?
— Я б так не сказала. Хутчэй наадварот. Пра мяне ён заўсёды казаў, што я займаюся тым, чаго не існуе. На яго думку, старажытнабеларускага мастацтва не існавала — тады яно было яшчэ цалкам не вывучана. Я не крыўдзілася, хоць і адказвала: "так твае песні таксама не існуюць — яны ж не апублікаваныя". Ён усміхаўся: "ты права". Тады мне было складана з ім спрачацца — у той час у мяне былі толькі артыкулы,
збор старажытнабеларускага іканапісу мы толькі пачыналі збіраць. Яшчэ не было выдадзена ніводнай кнігі — зараз іх дзясяткі.
— Высоцкі не прызнаваў старажытнабеларускае мастацтва, а як ён ставіўся да беларускай мовы?
— У яго да моў было адмысловае чуццё. А яшчэ ў яго быў дзіўны сшытак, які ён заўсёды насіў з сабой. Ён запісваў туды незвычайныя словы. Збіраў іх, як Пушкін. Яму вельмі падабалася беларускуя мова — ён заўсёды казаў, што гэтая мова прыгожая, як італьянская. І архаізмы ў мове прыводзілі яго ў сапраўднае захапленне. Часам ён проста ўлюбляўся ў нейкае слова і мог паўтараць яго шмат разоў, як дзіця.