Высоцкі казаў, што беларуская мова прыгожая, як італьянская

© Sputnik / Виктор ТолочкоУ майстэрні Высоцкай, дзе калісьці выступаў легендарны бард, захоўваецца яго фота
У майстэрні Высоцкай, дзе калісьці выступаў легендарны бард, захоўваецца яго фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сваячка Высоцкага па бацькоўскай лініі мастацтвазнаўца Надзея Высоцкая распавяла, як праходзіў "кватэрнік" легендарнага барда на вуліцы Інтэрнацыянальнай і за што паэту так падабалася наша мова.
Прафесар БДУ Надзея Высоцкая аб сваім сваяцтве са знакамітым паэтам не вельмі любіць успамінаць: "Што было, то было, новага ўжо не дадаць". Але пачаўшы гутарку, усё ж не можа спыніцца. Карэспандэнт Sputnik Святлана Ліцкевіч пагутарыла з вядомым мастацтвазнаўцам напярэдадні дня нараджэння паэта.
"Калі ён здымаўся ў Беларусі, у фільмах Віктара Турава, ён адшукаў мяне. Не ведаю ўжо, як ён даведаўся пра адрас майстэрні (тады памяшканне на вуліцы Інтэрнацыянальнай было майстэрняй майго мужа — галоўнага мастака выдавецтва "Беларусь" Генадзя Галубовіча), але толькі прыехалі яны аднойчы з Віцяй і яшчэ з нейкімі кіношнікамі. Прынеслі цэлую скрыню гарэлкі. А мне Высоцкі тады туфлі падарыў італьянскія. Як гэта ні дзіўна, яны падыйшлі якраз. Я іх шмат гадоў адносіла — зносу не было. Напэўна, для Марыны купляў — падумалася мне тады. Але гэта было вельмі ў яго характары — падарыць, не задумваючыся, не шкадуючы", — распавядае Надзея Высоцкая.
— І што было далей?
— Канцэрт у гэтай майстэрні (у будынку на вуліцы Інтэрнацыянальнай да гэтага часу творчая майстэрня Высоцкай — Sputnik) сабраўся спантанна. Гэта было летам — у памяшканне адразу набілася шмат народу, але усіх жадаючых, зразумела, змясціць не маглі. Мы адкрылі вокны — увесь двор маментальна напоўніўся людзьмі. Па раёне адразу разнеслася вестка, што на Інтэрнацыянальнай сам Высоцкі спявае…
— З ім лёгка было мець зносіны? Ці адчувалі вы дыстанцыю?
— У зносінах ён быў заўсёды вытрыманы, ветлівы, уважлівы. Праўда, хутчэй прафесійна уважлівы. Яму былі цікавыя ўсе людзі, да апошняга забулдыгі. Як губка ўбіраў індывідуальнасць кожнага. Для яго людзі былі — нібы школа, дзе ён браў патрэбныя яму элементы. Ён быў вельмі назіральны. Вельмі любіў парадыраваць. Усіх запар — той жа Тураў толькі выйдзе з пакоя — Валодзя маментальна на яго пародыю намалюе. І так падобна — мы смяяліся. Але, на жаль, у мяне тады вельмі важныя справы былі — прыйшлося ўсю гэтую брацію тут пакінуць, а самай уцячы працаваць.
— Напэўна, Высоцкі паважаў вашу захопленасць?
— Я б так не сказала. Хутчэй наадварот. Пра мяне ён заўсёды казаў, што я займаюся тым, чаго не існуе. На яго думку, старажытнабеларускага мастацтва не існавала — тады яно было яшчэ цалкам не вывучана. Я не крыўдзілася, хоць і адказвала: "так твае песні таксама не існуюць — яны ж не апублікаваныя". Ён усміхаўся: "ты права". Тады мне было складана з ім спрачацца — у той час у мяне былі толькі артыкулы, збор старажытнабеларускага іканапісу мы толькі пачыналі збіраць. Яшчэ не было выдадзена ніводнай кнігі — зараз іх дзясяткі.
— Высоцкі не прызнаваў старажытнабеларускае мастацтва, а як ён ставіўся да беларускай мовы?
— У яго да моў было адмысловае чуццё. А яшчэ ў яго быў дзіўны сшытак, які ён заўсёды насіў з сабой. Ён запісваў туды незвычайныя словы. Збіраў іх, як Пушкін. Яму вельмі падабалася беларускуя мова — ён заўсёды казаў, што гэтая мова прыгожая, як італьянская. І архаізмы ў мове прыводзілі яго ў сапраўднае захапленне. Часам ён проста ўлюбляўся ў нейкае слова і мог паўтараць яго шмат разоў, як дзіця.
Поўную версію інтэрв'ю з Надзеяй Высоцкай чытайце на рускай версіі Sputnik>>
Стужка навiн
0