22:18 17 студзеня 2017
«Радыё Sputnik»
Зубры зімой

Цікавыя звесткі аб беларускіх заказніках і парках

© Sputnik Владимир Горовых
Спадчына
Атрымаць кароткую спасылку
2830

Першы заказнік Беларусі ствараўся для захавання ў тым ліку і баброў, якія сёння адчуваюць сябе гаспадарамі нават у паселішчах людзей.

МІНСК, 11 сту — Sputnik. Сёння — Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў. Упершыню гэты дзень пачаў адзначацца ў 1997 годзе па ініцыятыве Цэнтра аховы дзікай прыроды (Расія) і Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF).

Чаму менавіта 11 студзеня? Таму што ў гэты дзень у 1917 годзе ў Расіі на Байкале з мэтай захавання баргузінскага собаля і іншых жывёл быў утвораны першы дзяржаўны заказнік, Баргузінскі.

У Беларусі першы запаведнік, Бярэзінскі, быў створаны ў 1925 годзе.

Першым нацыянальным паркам Беларусі стала ў 1991 годзе Белавежская пушча шляхам рэарганізацыі аднайменнай запаведна-паляўнічай гаспадаркі.

У цяперашні час у Беларусі існуе 2 запаведнікі: Бярэзінскі біясферны і Палесскі радыяцыйна-экалагічны, і 4 нацыянальных парка: Белавежская пушча, Браслаўскія азёры, Прыпяцкі, Нарачанскі. Іх плошча складае 2,3% плошчы Беларусі.

Цікавыя факты з історыі заказнікаў і паркаў

Бобр и утка
© Sputnik Максим Блинов
Бобр

Бярэзінскі заказнік першачаргова ствараўся ў тым ліку для для захавання баброў, якія апынуліся на мяжы знікнення. Сёння ж гэты істоты так вольна сябе адчуваюць, што абараняцца даводзіцца ўжо ад іх. Бабры селяцца нават у паселішчах людзей, будуюць хаткі непасрэдна ля дарог, штогод іх падтапляючы. Валяць не толькі дзікія, але і садовыя дрэвы. І не любяць фатаграфавацца. Адна з такіх спроб каштавала аматару сэлфі з бабром жыцця.

Зубры в поле на рассвете
© Sputnik/ Роман Шантар
Зубры на світанку

Хоць датай стварэння парка Белавежская пушча лічыцца 1991 год, ахоўваецца пушча ажно з 1409 года, а першыя напаміны аб ёй сустракаюцца ў летапісах 983 года. Ужо ў 1577 годзе пачалі ахоўваць зуброў, абмежаваўшы колькасць жывёлін для адлову. Тут захоўваюцца рэшткі старадаўняга лесу, які пралягаў ад балційскага мора да Буга. У 1992 годзе рашэннем ЮНЭСКА нацыянальны парк "Белавежская пушча" ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва.

Озеро Нарочь. Архивное фото
© Sputnik Всеволод Тарасевич
Возера Нарач

У склад нацыянальнага парку Нарачанскі ўключаны не толькі Нарачанскія, але і Блакітныя азёры. Самымі дзіўнымі з іх з'яўляюцца Глубля і Мёртвае возера. Паклады карбанату надаюць вадзе Глубля зялёна-блакітны колер, а Мёртвае возера вядома тым, што ў ім практычна не водзіцца рыба, затое на забалочаных берагах расце цікавая расліна — расянка.

Национальный парк Браславские озера
© Sputnik Алексей Бабушкин
Национальный парк "Браславские озера"

Браслаўскія азёры насяляюць рэліктавыя бесхрыбетныя, што сведчыць аб чысціні вады. А на тутэйшых азёрах больш за 100 астравоў, у тым ліку незвычайных. Да прыкладу, остраў Чайчын на возеры Струста — другі па велічыні ў Беларусі (1,6 км²) — мае ўласнае ўнутранае возера.

Тэги:
Бярэзинскі заказнік, Белавежская пушча, Беларусь

Галоўныя тэмы