https://bel.sputnik.by/20170111/belaruskiya-zakazniki-i-parki-1026899630.html
Цікавыя звесткі аб беларускіх заказніках і парках
Цікавыя звесткі аб беларускіх заказніках і парках
Sputnik Беларусь
Першы заказнік Беларусі ствараўся для захавання ў тым ліку і баброў, якія сёння адчуваюць сябе гаспадарамі нават у паселішчах людзей. 11.01.2017, Sputnik Беларусь
2017-01-11T09:01+0300
2017-01-11T09:01+0300
2017-02-10T16:22+0300
спадчына
навіны
падзеі і даты
прырода
беларусь
белавежская пушча
бярэзинскі заказнік
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101391/96/1013919689_0:0:3051:1717_1920x0_80_0_0_707c1dbfab932f80e2d7a45d275d9960.jpg
МІНСК, 11 сту — Sputnik. Сёння — Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў. Упершыню гэты дзень пачаў адзначацца ў 1997 годзе па ініцыятыве Цэнтра аховы дзікай прыроды (Расія) і Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF).Чаму менавіта 11 студзеня? Таму што ў гэты дзень у 1917 годзе ў Расіі на Байкале з мэтай захавання баргузінскага собаля і іншых жывёл быў утвораны першы дзяржаўны заказнік, Баргузінскі.У Беларусі першы запаведнік, Бярэзінскі, быў створаны ў 1925 годзе.Першым нацыянальным паркам Беларусі стала ў 1991 годзе Белавежская пушча шляхам рэарганізацыі аднайменнай запаведна-паляўнічай гаспадаркі.У цяперашні час у Беларусі існуе 2 запаведнікі: Бярэзінскі біясферны і Палесскі радыяцыйна-экалагічны, і 4 нацыянальных парка: Белавежская пушча, Браслаўскія азёры, Прыпяцкі, Нарачанскі. Іх плошча складае 2,3% плошчы Беларусі.Цікавыя факты з історыі заказнікаў і паркаўБобр
Бярэзінскі заказнік першачаргова ствараўся ў тым ліку для для захавання баброў, якія апынуліся на мяжы знікнення. Сёння ж гэты істоты так вольна сябе адчуваюць, што абараняцца даводзіцца ўжо ад іх. Бабры селяцца нават у паселішчах людзей, будуюць хаткі непасрэдна ля дарог, штогод іх падтапляючы. Валяць не толькі дзікія, але і садовыя дрэвы. І не любяць фатаграфавацца. Адна з такіх спроб каштавала аматару сэлфі з бабром жыцця.Зубры на світанку
Хоць датай стварэння парка Белавежская пушча лічыцца 1991 год, ахоўваецца пушча ажно з 1409 года, а першыя напаміны аб ёй сустракаюцца ў летапісах 983 года. Ужо ў 1577 годзе пачалі ахоўваць зуброў, абмежаваўшы колькасць жывёлін для адлову. Тут захоўваюцца рэшткі старадаўняга лесу, які пралягаў ад балційскага мора да Буга. У 1992 годзе рашэннем ЮНЕСКА нацыянальны парк "Белавежская пушча" ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва.Возера Нарач
У склад нацыянальнага парку Нарачанскі ўключаны не толькі Нарачанскія, але і Блакітныя азёры. Самымі дзіўнымі з іх з'яўляюцца Глубля і Мёртвае возера. Паклады карбанату надаюць вадзе Глубля зялёна-блакітны колер, а Мёртвае возера вядома тым, што ў ім практычна не водзіцца рыба, затое на забалочаных берагах расце цікавая расліна — расянка.Браслаўскія азёры насяляюць рэліктавыя бесхрыбетныя, што сведчыць аб чысціні вады. А на тутэйшых азёрах больш за 100 астравоў, у тым ліку незвычайных. Да прыкладу, остраў Чайчын на возеры Струста — другі па велічыні ў Беларусі (1,6 км²) — мае ўласнае ўнутранае возера.
беларусь
белавежская пушча
бярэзинскі заказнік
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101391/96/1013919689_140:0:2871:2048_1920x0_80_0_0_2d044189996e1e3c257180d9bf19babc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, навіны , падзеі і даты, прырода, беларусь, белавежская пушча, бярэзинскі заказнік
спадчына, навіны , падзеі і даты, прырода, беларусь, белавежская пушча, бярэзинскі заказнік
Цікавыя звесткі аб беларускіх заказніках і парках
09:01 11.01.2017 (абноўлена: 16:22 10.02.2017) Першы заказнік Беларусі ствараўся для захавання ў тым ліку і баброў, якія сёння адчуваюць сябе гаспадарамі нават у паселішчах людзей.
МІНСК, 11 сту — Sputnik. Сёння — Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў. Упершыню гэты дзень пачаў адзначацца ў 1997 годзе па ініцыятыве Цэнтра аховы дзікай прыроды (Расія) і Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF).
Чаму менавіта 11 студзеня? Таму што ў гэты дзень у 1917 годзе ў Расіі на Байкале з мэтай захавання баргузінскага собаля і іншых жывёл быў утвораны першы дзяржаўны заказнік, Баргузінскі.
У Беларусі першы запаведнік, Бярэзінскі, быў створаны ў 1925 годзе.
Першым нацыянальным паркам Беларусі стала ў 1991 годзе Белавежская пушча шляхам рэарганізацыі аднайменнай запаведна-паляўнічай гаспадаркі.
У цяперашні час у Беларусі існуе 2 запаведнікі: Бярэзінскі біясферны і Палесскі радыяцыйна-экалагічны, і 4 нацыянальных парка: Белавежская пушча, Браслаўскія азёры, Прыпяцкі, Нарачанскі. Іх плошча складае 2,3% плошчы Беларусі.
Цікавыя факты з історыі заказнікаў і паркаў
Бярэзінскі заказнік першачаргова ствараўся ў тым ліку для для захавання баброў, якія апынуліся на мяжы знікнення. Сёння ж гэты істоты так вольна сябе адчуваюць, што абараняцца даводзіцца ўжо ад іх. Бабры селяцца нават у паселішчах людзей, будуюць хаткі непасрэдна ля дарог, штогод іх падтапляючы. Валяць не толькі дзікія, але і садовыя дрэвы. І не любяць фатаграфавацца. Адна з такіх спроб каштавала аматару сэлфі з бабром жыцця.
Хоць датай стварэння парка Белавежская пушча лічыцца 1991 год, ахоўваецца пушча ажно з 1409 года, а першыя напаміны аб ёй сустракаюцца ў летапісах 983 года. Ужо ў 1577 годзе пачалі ахоўваць зуброў, абмежаваўшы колькасць жывёлін для адлову. Тут захоўваюцца рэшткі старадаўняга лесу, які пралягаў ад балційскага мора да Буга. У 1992 годзе рашэннем ЮНЕСКА нацыянальны парк "Белавежская пушча" ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва.
У склад нацыянальнага парку Нарачанскі ўключаны не толькі Нарачанскія, але і Блакітныя азёры. Самымі дзіўнымі з іх з'яўляюцца Глубля і Мёртвае возера. Паклады карбанату надаюць вадзе Глубля зялёна-блакітны колер, а Мёртвае возера вядома тым, што ў ім практычна не водзіцца рыба, затое на забалочаных берагах расце цікавая расліна — расянка.
Браслаўскія азёры насяляюць рэліктавыя бесхрыбетныя, што сведчыць аб чысціні вады. А на тутэйшых азёрах больш за 100 астравоў, у тым ліку незвычайных. Да прыкладу, остраў Чайчын на возеры Струста — другі па велічыні ў Беларусі (1,6 км²) — мае ўласнае ўнутранае возера.