![Хто мы адзін аднаму пасля вяселля Хто мы адзін аднаму пасля вяселля - Sputnik Беларусь](https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102563/32/1025633262_0:0:0:0_600x0_80_0_0_b8888752b62af53cc876b99491132f18.png)
Пакровы – старадаўняе ўсходнеславянскае свята сустрэчы восені з зімой. Да гэтага дня завяршаліся палявыя работы, ішла падрыхтоўка да зімы.
З Пакрова дня пачыналася пара вяселляў. На беларускіх землях казалі так: "Пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю снегам, ваду лёдам, а дзяўчат шлюбным чэпкам".
Прымяраючы вэлюм, будучая нявеста павінна была памятаць пра тое, што, выходзячы замуж, яна здабывае не толькі статус і становішча замужняй, але і ўваходзіць у новую сям'ю. Шлюб патрабаваў ад дзяўчыны паважнага стаўлення да шматлікай новай радні.
Глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik, як па-беларуску называюцца сваякі жаніха і нявесты пасля вяселля.