Пакровы – старадаўняе ўсходнеславянскае свята сустрэчы восені з зімой. Да гэтага дня завяршаліся палявыя работы, ішла падрыхтоўка да зімы.
З Пакрова дня пачыналася пара вяселляў. На беларускіх землях казалі так: "Пакровы пакрываюць траву лістам, зямлю снегам, ваду лёдам, а дзяўчат шлюбным чэпкам".
Прымяраючы вэлюм, будучая нявеста павінна была памятаць пра тое, што, выходзячы замуж, яна здабывае не толькі статус і становішча замужняй, але і ўваходзіць у новую сям'ю. Шлюб патрабаваў ад дзяўчыны паважнага стаўлення да шматлікай новай радні.
Глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik, як па-беларуску называюцца сваякі жаніха і нявесты пасля вяселля.