МІНСК, 2 сне — Sputnik. Беларускі біятланіст Уладзімір Чапелін заваяваў трэцяе месца ў мужчынскай індывідуальнай гонцы этапу Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе, якая прайшла ў чацвер.
Чапелін з адным промахам прайшоў дыстанцыю гонкі за адну гадзіну, 24 хвіліны і тры секунды, саступіўшы толькі пераможцу, французу Мартэну Фуркаду і нарвежцу Ёханэсу Бё, які заняў другое месца. Уладальнікі двух першых месцаў дапусцілі па два промахі на агнявых рубяжах.
Трое іншых прадстаўнікоў біятлоннай зборнай Беларусі, Максім Варабей, Раман Елетнаў і Сяргей Бачарникаў занялі 40, 61 і 71 месцы адпаведна. Усяго ў індывідуальнай гонцы ўдзельнічалі 104 спартсмена.
Напярэдадні ў жаночай індывідуальнай гонцы бронзу заваявала беларуска Дар'я Юркевіч — гэта стала сапраўдным святам для беларускіх заўзятараў.