МІНСК, 27 кас — Sputnik. Колькасць зваротаў грамадзян па працаўладкаванні павялічылася пасля афіцыйна агучаных планаў беларускіх уладаў прыняць адміністрацыйныя меры супраць дармаедаў, канстатуе старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага гарвыканкама Жанна Рамановіч.
Пытанні аб выкараненні ўтрыманства і "дармаедства" абмяркоўваліся на мінулым тыдні на нарадзе ў прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў выпрацаваць адпаведныя меры, каб прымусіць утрыманцаў працаваць і спыніць бясплатна раздаваць дзяржаўныя сродкі.
"Пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы ў Мінску на 0,7% павялічылася колькасць зваротаў грамадзян па пытаннях працаўладкавання", — паведаміла Жанна Рамановіч ў панядзелак на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме. Паводле яе слоў, тэлефоны аддзелаў па працаўладкаванні працуюць у рэжыме гарачай лініі.
У базе дадзеных службы занятасці горада знаходзіцца каля 19 тыс. вакансій, 73% з іх — па рабочых спецыяльнасцях. Найбольшую патрэбу ў кадрах адчуваюць будаўнічая галіна (каля 25% вакансій) і прамысловасць (да 21%).