МІНСК, 29 сту — Sputnik. Урад абмяркоўвае два варыянты прызначэння падатку на дармаедства ў дачыненні да непрацуючых жанчын, якія выхоўваюць дзяцей, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна падчас прэс-канферэнцыі ў прэзідэнта.
"Ёсць два варыянты. Першае: калі муж добра зарабляе і сям'я можа сабе дазволіць (каб жанчына не працавала — Sputnik), можна заплаціць невялікую суму ў памеры 20 базавых велічынь да таго часу, пакуль дзіцяці не споўніцца сем гадоў", — сказала Шчоткіна.
Па словах міністра, другі варыянт — усталяваць тэрмін выхавання дзяцей непрацуючай маці да 14 гадоў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што падыходы павінны адрознівацца для сем'яў, якія выхоўваюць адно дзіця, і для тых, у каго двое ці трое дзяцей. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што "залішняга льгатавання" ў гэтым пытанні не будзе.