Мадэльеры Марыя Грацыя К'юри і П'ер Паола Пічолі натхніліся творчасцю Марка Шагала, пераасэнсавалі беларускі нацыянальны касцюм і прадставілі ў Парыжы калекцыю вясна / лета 2015. У новым сезоне ў модзе будуць сарафаны-вышыванкі, паветраныя сукенкі, ільняныя рубахі, прасторныя кашулі і кафтаны. Вышыўка — выключна ручной працы.

Дызайнеры Марыя Грацыя К'юри і П'ер Паола Пічолі выкарасталі ў сваіх тварэннях беларускія матывы.

Новая калекцыя Дома Valentino на Тыдні высокай моды ў Парыжы ўразіла знаўцаў моды.

Мадэльераў уразіла творчасць беларускага мастака Марка Шагала пасля наведавання яго выставы ў Мілане.

Майстры італьянскага Дома Valentino уручную шылі сукенкі больш шасці месяцаў, толькі на іх вышыўку было затрачана каля 3000 гадзін.

На льняной спадніцы з каляровых абрэзкаў вышыты словы Марка Шагала, звернутыя да музы і палюбоўніцы Валянціны Бродскай:"A Vava, ma femme,ma joie et mon allègresse" - "Маёй Ваве, маёй жонцы, маёй радасці і маёй асалодзе".

Акрамя творчасці Шагала дызайнеры цікавіліся творамі Шэкспіра, Дантэ Аліг'еры і П'ера Паола Пазаліні.