МІНСК, 17 сак — Sputnik.
15-гадовага Брукліна Бекхэма летам плануюць адлічыць з акадэміі лонданскага футбольнага клуба "Арсенал", паведамляе The Daily Mail.
Як лічаць супрацоўнікі акадэміі, сын знакамітага футбаліста трапіў у "Арсенал" не за кошт сваіх здольнасцяў, а дзякуючы знакамітасці бацькі. Бэкхэм-малодшы значна адстае ў сваім майстэрстве ад аднагодак, з-за чаго ён нават не быў уключаны ў заяўку на турнір у Катары. Са словаў трэнераў, перавагу ў гэтай пазіцыі лепей аддаць іншым прадстаўнікам акадэміі, чым Брукліну. Аднак спецыялісты не раяць падлетку зусім развітвацца з кар'ерай футбаліста, кажучы, што ён можа паспрабаваць свае сілы ў іншым клубе.
Раней Брукліну быў выдадзены нумар 14 — у "Арсенале" з 1999 па 2007 і ў 2012 пад ім выступаў былы капітан клуба Т'еры Анры. Гэта выклікала хвалю абурэння сярод гульцоў і заўзятараў.
У "Арсенале" разам са сваім старэйшым братам лічацца Рамэа і Крус.