МІНСК, 20 сак — Sputnik.Прэзентацыя шрыфта "piasniar", створанага на аснове рукапісаў выдатнага беларускага паэта, прайшла ў рамках "літаратурнай ночы" напярэдадні Міжнароднага дня паэзіі ў беларускім дзяржаўным літаратурным музеі імя Янкі Купалы.
Аблічбоўка почырку Янкі Купалы — унікальная з'ява ў сучаснай гісторыі беларускай літаратуры. З яго дапамогай беларусы змогуць праявіць сваю індывідуальнасць ў інтэрнэце і падкрэсліць нацыянальную прыналежнасць. У час лічбавых тэхналогій гэты праект закліканы захаваць і памножыць культурнае нацыянальную спадчыну, папулярызаваць яго сярод моладзі не толькі нашай краіны, але і за яе межамі з дапамогай сусветнай сеткі. Адной з сваіх мэтаў праект таксама ставіць развіццё ў інтэрнэт-карыстальнікаў пачуцця нацыянальнага самавызначэння.
Аўтар ідэі і распрацоўшчык шрыфта-малады дызайнер Павел Мінкевіч. "Мне заўсёды хацелася ўнесці ўклад у развіццё беларускай культуры праз дызайн. Ідэя ўзнавіць почырк Купалы ў лічбавым варыянце прыйшла сама сабой. З гэтай прапановай я звярнуўся ў музей, мне з задавальненнем пайшлі насустрач", — распавёў ён у гутарцы з карэспандэнтам Sputnik.
Музей прадаставіў распрацоўнікам рукапісы Купалы для вывучэння почырку паэта. Пасля таго, як кожная літара, вялікая і малая, была аблічбавана, аўтары сталі збіраць іх у склады і словы.
"Аблічбоўка літар-занятак вельмі складаны і карпатлівы, але яшчэ складаней падабраць іх адну да другой, каб максімальна іх ажывіць, перадаць почырк і характар паэта",-адзначыў Мінкевіч.
Самі распрацоўшчыкі не чакалі такога ажыятажу вакол праэкта. Каманда атрымала шмат водгукаў, у тым ліку і негатыўных. Дзякуючы крытыцы ім удалося выправіць усе недакладнасці і недахопы.
Для праекта распрацаваны адмысловы сайт, унікальны шрыфт хутка стане даступным для запампоўкі. Любы жадаючы зможа напісаць уласны тэкст почыркам Купалы або зрабіць арыгінальны падарунак. Шрыфт прадстаўлены на сайце ў трох варыянтах-на беларускай, рускай мовах і на "лацінцы". Варыянт почырку на "тарашкевіцы" распрацоўвацца не будзе.