Відэа

Домрачава падчас пас’юта пераблытала пазіцыю на стрэльбішчы

Падпісацца
Аднак гэты прыкры промах не перашкодзіў “беларускай ракеце” выйграць гонку пераследу.

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава ў час пас'юта на апошнім, дзевятым, этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у Ханты-Мансійску, пераблытала парадак стральбы: замест стральбы лежачы яна падрыхтавалася да стойкі.

Біятланістка своечасова заўважыла памылку, але страціла на стрэльбішчы каштоўныя секунды.

Аднак нават такі прыкры промах не перашкодзіў "беларускай ракеце" выйграць гонку пераследу, апярэдзіўшы немак Лауру Дальмайер і Францыску Пройс, якія сталі другой і трэцяй адпаведна.

Стужка навiн
0