МІНСК, 23 сак-Sputnik. Рух усіх відаў транспартных сродкаў на некаторых участках дарог Мінска 24, 26 і 31 сакавіка будзе абмежаваны, паведамілі Sputnik ў прэс-службе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Абмежаванне звязана з трэніроўкай Параду Перамогі войскаў Мінскага гарнізона на ваенным аэрадроме "Ліпкі".
"Рух будзе абмежаваны 24 і 31 сакавіка з 5:30 і да праходжання калоны ваеннай тэхнікі па маршруце: вул. Заснавальнікаў-вул. Скарыны-МКАД-вул. Карвата-паварот на аэрадром "Ліпкі". 26 сакавіка-з 20:00 і да праходжання калоны ваеннай тэхнікі па маршруце: паварот на аэрадром "Ліпкі",-МКАД-вул. Скарыны-вул. Заснавальнікаў",-паведамілі ў ДАІ.
У сувязі з гэтым Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям загадзя планаваць маршрут свайго руху.