Мінск і Кіеў дамовіліся аб безбар’ерным гандлю

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэс- сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык
Прэс- сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На перамовах беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур’янаў, украінскую—намеснік міністра эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Максім Няфёдаў.

МІНСК, 24 сак-Sputnik. Беларусь і Украіна маюць намер умацоўваць эканамічнае супрацоўніцтва і ўстараняць бар'еры ва ўзаемным гандлі, паведаміла ў панядзелак прэс-служба беларускага МЗС па выніках праведзеных ва ўкраінскай сталіцы двухбаковых кансультацый.

Праблемы ва ўзаемным гандлі двух краін паўсталі летам 2014 года, калі беларускі бок ўвеў часовае ліцэнзаванне паставак у рэспубліку цэменту, паліраванага шкла і шклотараў, піва, а таксама некаторых відаў макаронных і кандытарскіх вырабаў з-за межаў адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана. У адказ Кіеў прыняў рашэнне аб увядзенні спецпошлін на імпарт шэрагу тавараў з Беларусі.

"Бакі дамовіліся ўмацоўваць двухбаковае эканамічнае супрацоўніцтва, спрыяць развіццю ўзаемнага гандлю, пашыраць пастаўкі на рынкі двух краін прадукцыі беларускіх і ўкраінскіх вытворцаў",-гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Паводле інфармацыі прэс-службы, па выніках сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Аляксандра Гур'янава і намесніка міністра эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Максіма Няфёдава было прынята сумеснае рашэнне прадоўжыць актыўную працу па зняцці бар'ераў і абмежаванняў ва ўзаемным гандлі, стварэнню спрыяльных умоў для шматпланавага супрацоўніцтва дзелавых колаў Беларусі і Украіны.

Стужка навiн
0