Загінуўшага Януковіча- малодшага пахавалі ў Крыме

© REUTERS / Павел РебровМагчымая магіла Віктара Януковіча- малодшага
Магчымая магіла Віктара Януковіча- малодшага - Sputnik Беларусь
Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і члены яго сям’і прысутнічалі ў панядзелак на пахаванні сына Віктара ў Севастопалі.

МІНСК, 24 сак—Sputnik. Цэрымонія развітання з малодшым сынам экс-прэзідэнта Украіны і былым лідэрам некалі кіруючай Партыі рэгіёнаў Віктарам Януковічам прайшла ў Севастопалі, паведамляюць украінскія СМІ.

Малодшы Януковіч, паводле звестак прэс-службы Партыі рэгіёнаў, трагічна загінуў 20 сакавіка. Напярэдадні ўкраінскія СМІ напісалі пра тое, што сын экс-прэзідэнта знаходзіўся за рулём мікрааўтобуса, які праваліўся пад лёд на Байкале і патануў.

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч і члены яго сям'і прысутнічалі ў панядзелак на пахаванні сына Віктара на мемарыяльных воінскіх могілках у Севастопалі, паведаміў адзін са служыцеляў Свята-Нікольскага храма.

"На адпяванні былі сваякі, у тым ліку Януковіч. Жанчына, мяркуючы па ўсім маці, моцна плакала. Быў яшчэ маленькі хлопчык, напэўна, сын, і некалькі чалавек, хутчэй за ўсё, сваякі",—цытуе "Крыминформ" словы служыцеля.

Ён паведаміў, што цела даставілі ў храм на Брацкіх мемарыяльных могілках у ноч з 22 на 23 сакавіка, пры гэтым пахавальныя набажэнствы ішлі да раніцы. Сваякі прыехалі на адпяванне і пахаванне ўжо днём 23 сакавіка, могілкі ў гэты час былі ачэплены ахоўнікамі.  

Агенцтва "Reuters" апублікавала фатаграфіі з цэрымоніі пахавання. На іх відаць, што магчымая магіла Януковіча-малодшага размешчана на агароджанай тэрыторыі і не мае якіх-небудзь апазнавальных знакаў. Побач стаяць вянкі з жалобнымі надпісамі: "Любімаму сыночку ад бацькоў", "Ад жонкі", "Ад калег".

Афіцыйнага пацверджання гібелі на Байкале малодшага сына Януковіча па-ранейшаму няма.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі