МІНСК, 24 сак—Sputnik. Верталёт Мі-2 з васьмю лыжнікамі на борце пацярпеў крушэнне ў аўторак на Камчатцы, паведамляе "РИА Новости" са спасылкай на рэгіянальнае прадстаўніцтва МНС.
Са слоў суразмоўцаў агенцтва, у выніку здарэння два чалавекі загінулі, як мінімум трое пасажыраў верталёта выжылі. Пошукі астатніх працягваюцца.
"Верталёт упаў у 49 кіламетрах ад Ялізава, паблізу горна-спартыўнай базы "Снежная даліна",—адзначылі супрацоўнікі экстранай службы.
Па папярэдніх дадзеных, верталёт, які перавозіў лыжнікаў з сяла Мікалаеўка ў горна-спартыўную базу, належыць ДТСААФ.
Мі-2-шматмэтавы верталёт, распрацаваны яшчэ ў гады СССР у КБ Міля. Шырока ўжываецца для выканання як ваенных, так і грамадзянскіх задач. Вытворчасць верталёта завяршылася ў 1992 годзе.