МІНСК, 24 сак — Sputnik. Крымінальная справа за хуліганства распачата ў дачыненні да мінчаніна, які пашкодзіў больш за дзесяць аўтамабіляў, паведамілі ў ГУУС.
Уладальнікі больш дзясятка аўтамабіляў, пашкоджаных хуліганам на вуліцы Азізава ў Мінску, звярнуліся ў міліцыю з заявай.
"Цэнтральным раённым аддзелам УСК па Мінску па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "хуліганства" Крымінальнага кодэкса Беларусі", — паведамілі Sputnik ў аўторак у ГУУС.
Асоба падазраванага ўстаноўлена, мужчыну затрымалі пільныя суседзі, якія ўбачылі, як ён граміў аўтамабілі.
"Дастаўлены ў міліцыю 46-гадовы мінчанін патлумачыў, што расправіцца з чужымі аўтамабілямі яго падштурхнуў дрэнны настрой", — паведамілі суразмоўцы агенцтва.
Па іх словах, у цяперашні час следчыя высвятляюць абставіны здарэння.