У Мінску рыхтуюцца да Дня Волі

© SputnikПаркоўна на вуліцы Акадэмічнай у Дзень Волі
Паркоўна на вуліцы Акадэмічнай у Дзень Волі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Міліцыя ўзмацніла меры бяспекі ў беларускай сталіцы і папрасіла ўдзельнікаў санкцыянаванага шэсця не закрываць твары.

МІНСК, 25 сак – Sputnik. Сталічныя ўлады прынялі рашэнне абмежаваць стаянку аўтамабіляў у месцы збору ўдзельнікаў традыцыйнага шэсця беларускіх палітычных партый.

Апазіцыя з 80-х гадоў мінулага стагоддзя штогод 25 сакавіка праводзіць вулічную акцыю, прымеркаваную да заснавання ў 1918 годзе Беларускай народнай рэспублікі (БНР). У розныя гады правядзенне шэсця гарадскімі ўладамі забаранялася, у 2015-м Мінгарвыканкам дэманстрацыю і мітынг санкцыянаваў.

Як перадае карэспандэнт Sputnik, у сераду раніцай супрацоўнікі дарожна-патрульнай міліцыі абмежавалі паркоўку аўтамабіляў каля кінатэатра "Кастрычнік", дзе прызначаны збор удзельнікаў апазіцыйнай акцыі.

Таксама карыстальнікі сацсетак паведамляюць, што жыхарам шматпавярховых дамоў, якія размешчаны па вызначаным маршруце, дазволенага для правядзення шэсця, рэкамендавалі апячатаць вокны, якія выходзяць на галоўную вуліцу. У гэтых дамах узмоцнены і меры па абмежаванні доступу да выйсцяў на паддашкі і дахі.

Заяўнікі акцыі паведамілі Sputnik пра сустрэчу з супрацоўнікамі праваахоўных органаў, якія папрасілі іх прытрымлівацца дазволенага маршруту. Акрамя гэтага, па словах суразмоўцаў Sputnik, міліцыя папярэдзіла аб тым, што ўдзельнікам акцыі нельга закрываць твары.

БНР — палітычнае ўтварэнне, абвешчанае ў 1918 годзе групай дзеячаў нацыянальнага руху. Як самастойная дзяржава БНР існавала ў 1918-1919 гадах, пазней урад Беларускай народнай рэспублікі быў вымушаны эміграваць. Гісторыкі да гэтага часу спрачаюцца, ці можна называць БНР дзяржавай альбо гэта была толькі спроба беларусаў дабіцца дзяржаўнасці.

Стужка навiн
0