У жніўні 1943-га войскі Стэпавага фронту пад камандаваннем генерала Конева вызвалілі Харкаў і Белгарад. Сярод шматлікіх трафеяў савецкіх салдат апынуўся… багаты ўраджай хлеба, які не паспелі знішчыць фашысты пры адступленні.
Іван Конеў, "Запіскі камандуючага фронтам":
"А.І.Мікаян цікавіўся нашымі магчымасцямі па адпраўцы ў тыл збожжа з запасаў фронту, якія мы стварылі за кошт трафеяў, а таксама за кошт прыбранага войскамі ўраджаю.
Ураджай у 1943 годзе ў Харкаўскай, Палтаўскай, Днепрапятроўскай і часцы Кіраваградскай абласцях быў на рэдкасць багатым. Адыходзячы гітлераўцы не паспелі яго цалкам знішчыць, а насельніцтву не хапала сіл яго прыбраць. Таму па рашэнні Ваеннага савета фронту да збірання ўраджаю былі прыцягнутыя войскі і транспарт тылавых частак і ўстаноў.
Трэба было бачыць, з якім гарачым энтузіязмам працавалі на палях нашы ваяры. Большая частка хлеба была адпраўлена ў Маскву і Ленінград. Наш савецкі салдат можа ганарыцца тым, што ён быў не толькі вызваліцелем, але і заставаўся клапатлівым гаспадаром краіны і быў неабыякавы да галадаючага насельніцтва Ленінграда".