“Беларуснафта” скардзіцца на агрэсіўную палітыку Расійскіх АЗС

© Sputnik / Антон Мотолько / Перайсці ў медыябанкАўтазапраўкі ў Мінску
Аўтазапраўкі ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Буйныя спажыўцы паліва ўсё часцей аддаюць перавагу запраўкам расійскіх кампаній: там больш скідак і бонусаў.

Алена Альшанская, Sputnik

У дзяржаўным аб'яднанні "Беларуснафта" адзначаюць зніжэнне аб'ёму рэалізацыі нафтапрадуктаў унутры рэспублікі і лічаць, што адна з прычын — агрэсіўная маркетынгавая стратэгія працуючых у краіне АЗС буйных расійскіх нафтакампаній.

"Беларуснафта" валодае самай буйной у Беларусі сеткай АЗС: на яе долю прыпадае амаль 70% унутранага спажывання бензіну і амаль 67% — дызпаліва. Акрамя "Беларуснафты" ў рэспубліцы маюць свае сеткі расійскія нафтавыя кампаніі "Лукойл", "Газпрамнафта", "ТНК-ВР", "Татнафта" і іншыя.

Вінаватыя крызіс і непаваротлівасць

Даччыныя структуры аб'яднання "Беларуснафта" ў 2014 годзе рэалізавалі на ўнутраным рынку крыху больш за 3,1 млн тон нафтапрадуктаў, што на 5,2% менш у параўнанні з 2013 годам. Пры гэтым знізіліся і рознічны продаж, і аптовая рэалізацыя.

"Сапраўды, у Беларусі ў мінулым годзе спажыванне светлых нафтапрадуктаў скарацілася на 6% у параўнанні з 2013 годам. Прычынай гэтаму паслужылі недастатковая работа прадпрыемстваў і знешнія фактары", — расказалі Sputnik у "Беларуснафце".

Са слоў спецыялістаў, тэндэнцыя да зніжэння продажу паліва захоўвалася і ў бягучым годзе. "У гэтым студзені ўнутраны рынак у цэлым па краіне асеў на 20,7%, у тым ліку продаж бензіну ўпаў на 10% у параўнанні са студзеня мінулага года, дызпаліва — на чвэрць", — адзначылі ў аб'яднанні.

Канкурэнты надыходзяць

Зніжэнне аб'ёмаў продажу на АЗС "Беларуснафты" намецілася ў чацвёртым квартале мінулага года і было абумоўлена ў асноўным знешнімі фактарамі, падкрэсліваюць у аб'яднанні.

"Скарацілася спажыванне паліва ўнутры краіны ў сувязі са спадам эканамічнай актыўнасці, крызіс у Расіі пацягнуў зніжэнне продажу на прыгранічных АЗС, але ёсць і яшчэ адна важкая прычына. Гэта сыход буйных аптовых кліентаў да канкурэнтаў, у якіх ёсць магчымасці весці больш гнуткую збытавую палітыку", — адзначаюць спецыялісты.

У Беларусі рознічны кошт на паліва для рэалізацыі яго праз АЗС прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у структуру канцэрна "Белнафтахім". усталёўваюцца непасрэдна канцэрнам. Гэты кошт не з'яўляюцца абавязковым для прыватных АЗС.

Аднак, як патлумачылі Sputnik, у аддзеле збыту даччынай структуры адной з працуючых у Беларусі расійскіх нафтакампаній, на практыцы расійскія НК прытрымліваюцца цэн канцэрна "Белнафтахім". "Гэта элемент добрасумленнай канкурэнцыі — падтрымліваць парытэт кошту. Перавагі для кліентаў кожны прадавец можа атрымаць за кошт бонусаў, зніжак і ўзроўню сэрвісу, які ён можа даць кліентам", — адзначылі ў расійскай НК.

"У канкурэнтаў ёсць магчымасць змяняць цану прадукту за кошт розных зніжак, а таксама прадастаўляць аптовым кліентам адтэрміноўку плацяжу. Сёння маркетынгавая палітыка працуючых у Беларусі расійскіх кампаній носіць агрэсіўны характар", — падкрэслілі ў "Беларуснафце".

У Расіі танней

Між тым у "Беларуснафце" адзначаюць, што ў студзені бягучага года асноўнай прычынай скарачэння продажу паліва ўнутры краіны стаў дыспарытэт цэн на нафтапрадукты.

"Тут ужо прычына — дыспарытэт цэн на нафтапрадукты ў параўнанні з Расійскай Федэрацыяй, які складае да 50%", — паведамілі спецыялісты.

Па іх словах, менавіта дыспарытэт кошту прывёў да скарачэння аб'ёму продажу на прыгранічных АЗС.

Раней жыхары мяжуючых з Беларуссю рэгіёнаў РФ, у тым ліку і тых, хто працуе там аўтаперавозчыкамі, прыязджалі ў рэспубліку, каб заправіцца палівам. Пры гэтым шмат хто купляў нафтапрадукты "пра запас". У сувязі з тым, што паміж Беларуссю і РФ адсутнічае мытная мяжа, такі "шэры экспарт" паліва ніяк не кантраляваўся і не перарываўся. Для параўнання, беларускія ўлады ўвялі абмежаванні на свабодны вываз паліва фізічнымі асобамі ў баках уласных аўто за межы Мытнага саюза.

Сёлета з-за дыспарытэту кошту на нафтапрадукты Беларусь паставіла на расійскі рынак усяго 140 тыс. тон бензіну, што амаль у два разы менш, чым летась. Беларускае паліва выстаўлялася на расійскіх біржах, але з-за высокага кошту на яго не было попыту. У сакавіку беларускія трэйдары прыпынілі пастаўку паліва ў РФ, бо нявыгадна.

Стужка навiн
0