Чаргінец: разбор з А320 будзе праведзены хутка і аб’ектыўна

© REUTERS / Ralph OrlowskiЛагатыпы Germanwings і Lufthansa на самалетах у аэрапорце Дзюсельдорфа
Лагатыпы Germanwings і Lufthansa на самалетах у аэрапорце Дзюсельдорфа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Germanwings — гэта нізкабюджэтная кампанія, але яе нельга ставіць у адзін шэраг з такімі лоукостамі, як, напрыклад, Ryanair, лічыць эксперт.

МІНСК, 26 сак — Sputnik. Разбор з крушэннем Airbus A320 авіякампаніі Germanwings будзе праведзены максімальна хутка і аб'ектыўна, лічаць у кампаніі "Белавія".

Самалёт кампаніі Germanwings, які рухаўся з Барселоны ў Дзюсельдорф, пацярпеў крушэнне на поўдні Францыі 24 сакавіка. На борце самалёта знаходзілася 150 чалавек. Выжыўшых няма.

"У адрозненні ад здарэння з малазійскі боінгам, які быў збіты над Украінай, не думаю, што тут будзе зацягвацца следства з-за палітычных фактараў. Разгляд будзе праведзены максімальна хутка і аб'ектыўна, — сказаў Sputnik у чацвер Ігар Чаргінец, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці кампаніі "Белавія".

Некаторыя эксперты звязалі авіякатастрофу са статусам Germanwings як нізкабюджэтнага перавозчыка.

"Germanwings — гэта нізкабюджэтная кампанія, але ў яе ёсць спецыфіка, яе нельга ставіць у адзін шэраг з такімі лоукостамі, як, напрыклад, Ryanair", — растлумачыў Чаргінец.

Ён паведаміў Sputnik, што калі нямецкія антыманапольныя органы дазволілі Lufthansa грунтавацца толькі ў двух аэрапортах — Франкфурце і Мюнхене, Lufthansa зрабіла "трук": усе астатнія перавозкі "перайменавалі" у Germanwings, у тым ліку і з Дзюсельдорфа.

"На фюзеляжах самалётаў гэтай авіякампаніі два надпісы: зверху — Germanwings, знізу — Lufthansa. Самалёты, пілоты адны і тыя ж. Не думаю, што абслугоўванне самалётаў як-небудзь адрознівалася ў Lufthansa і Germanwings, наўрад ці яны на чымсьці такім эканомілі", — падсумаваў Чаргінец.

Стужка навiн
0