СК працуе на месце ДТЗ, у якім загінулі 3 чалавекі

© Photo : СК РБСК вызначае абставіны ДТЗ у Брэсцкім раене, у выніку якога загінулі тры чалавекі
СК вызначае абставіны ДТЗ у Брэсцкім раене, у выніку якога загінулі тры чалавекі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аўтамабіль, у якім знаходзіліся трое жыхароў Брэсцкага раёна, з’ехаў з праезнай часткі і зваліўся ў злучальны канал паміж сажалкамі. Целы загінуўшых дасталі вадалазы МНС.

МІНСК, 29 Сак — Sputnik. Па факце дарожна-транспартнага здарэння паблізу вёскі Камароўка Брэсцкага раёна, у якім у нядзелю загінулі тры чалавекі, распачата крымінальная справа.

"Вадзіцель не справіўся з кіраваннем транспартнага сродку на закругленні дарогі на 24-м кіламетры пад'езду да мяжы Украіны (Тамашоўка) ад аўтадарогі Брэст-Дамачава, пазначаным дарожным знакам  "Небяспечны паварот направа". Аўтамабіль, які рухаўся ў напрамку Украіны, з'ехаў з праезнай часткі налева і апынуўся ў злучальным канале паміж сажалкамі", — паведамілі Sputnik у Следчым камітэце.

У аўтамабілі знаходзіліся трое чалавек: двое мужчын, 1977 і 1985 гг. нараджэння, і жанчына, 1987 года нараджэння, усе — жыхары Брэсцкага раёна. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яны загінулі на месцы, іх з транспартнага сродку выцягнулі ратавальнікі і вадалазы міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Стужка навiн
0