МІНСК, сак — Sputnik. Фінразведка Беларусі спыніла схему вываду капіталу з Расіі ў трэція краіны праз беларускую банкаўскую сістэму.
Паводле інфармацыі КДК, распачата каля 15 крымінальных спраў, больш за 300 млрд беларускіх рублёў (каля 20,5 млн долараў ЗША) пастаўлены пад санкцыі.
"Мы вельмі заклапочаны той сітуацыяй, якая адбываецца ў нашых суседзяў. Як толькі выбухнуў фінансавы крызіс у Расійскай Федэрацыі,мы бачым, як несумленныя грамадзяне суседняй краіны спрабуюць праз нашу банкаўскую сістэму выводзіць актывы ў трэція краіны", — заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" дырэктар дэпартамента фінансавага маніторынгу камітэта Дзяржкантролю рэспублікі Вячаслаў Рэут.
Ён удакладніў, што органы фінансавага кантролю Беларусі адсочваюць фінансавыя патокі і выяўляюць аперацыі, якія з'яўляюцца падазронымі.
"У цэлым у дэпартамент штодня паступае больш за 400 паведамленняў аб падазроных фінансавых аперацыях", — паведаміў Рэут.
Так, паводле яго слоў, дэпартамент атрымаў інфармацыю аб магчымым праходжанні праз тэрыторыю рэспублікі грошай, выкрадзеных з бюджэту "адной усходняй краіны". Кіраўнік дэпартамента паведаміў, што была праведзена аперацыя, у выніку якой распачаты чатыры крымінальныя справы, на рахунках заблакаваны 3,5 млн долараў ЗША.