Старшыня МУС расказаў, за фотаздымку якіх будынкаў могуць затрымаць

© SputnikФотаздымка будынкаў
Фотаздымка будынкаў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вызначаць, ці ўяўляе фатограф пагрозу, будуць супрацоўнікі міліцыі.

МІНСК, 2 кра — Sputnik. Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч канкрэтызаваў, за фота- і відэаздымку якіх будынкаў і збудаванняў грамадзяніна могуць затрымаць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

У лютым у Беларусі пачасціліся выпадкі затрымання супрацоўнікамі міліцыі грамадзян, якія здымалі адміністрацыйныя будынкі з загадзя хуліганскімі мэтамі. Акрамя таго, паўстала і некалькі канфліктных сітуацый паміж прадстаўнікамі СМІ і міліцыянтамі падчас здымкі тых ці іншых адміністрацыйных будынкаў.

"Калі канкрэтна — гэта стратэгічныя аб'екты, іх пералік вядомы. Акрамя таго, не рэкамендуецца фатаграфаваць будынкі, збудаванні і тэхнічныя сродкі органаў МУС, унутраных войскаў, іншых сілавых ведамстваў, а таксама суды", — паведаміў Шуневіч журналістам.

Непажадана таксама фатаграфаваць сталічны чыгуначны вакзал, які з'яўляецца не толькі візітнай карткай Мінска, але і аб'ектам, дзе дзейнічаюць павышаныя меры бяспекі. "Калі ўзнікнуць падазрэнні, што фатаграфуе не турыст, а тэрарыст, чалавека могуць затрымаць, каб высветліць, з якой мэтай ён гэта рабіў", — растлумачыў міністр.

Шуневіч падкрэсліў, што рашэнне аб затрыманні грамадзян за фатаграфаванне адміністрацыйных будынкаў прымаюць толькі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Па словах міністра, звычайна для высвятлення ўсіх абставінаў патрабуецца тры-чатыры гадзіны. Пры гэтым Шуневіч удакладніў, што ў выпадку, калі грамадзянін рабіў фота без злачыннага намеру, яго проста адпусцяць.

"Пакрываць шкоду, калі дапусцім, чалавек спазніўся на цягнік, па заканадаўстве мы не абавязаны", — в падкрэсліў міністр.

Кіраўнік МУС таксама ўдакладніў, што гэтыя нормы не распаўсюджваюцца на журналістаў, якія вядуць такія здымкі для сваіх выданняў. Пры гэтым прадстаўнікі прэсы абавязаны мець акрэдытацыю для працы ў Беларусі, рэдакцыйныя пасведчанні і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць, што падчас фатаграфавання яны выконваюць сваю працу.

Кіраўнік МУС таксама расказаў, што ў нядаўнім часе быў затрыманы чалавек за хуліганскія фотаздымкі на фоне Палаца рэспублікі ў Мінску. "Гэта былі фатаграфіі непрыстойнага, хуліганскага характару: фатаграфаванне аголеных палавых органаў на фоне Палаца рэспублікі", — удакладніў міністр.

Стужка навiн
0