МІНСК, 8 кра — Sputnik. Нацыянальны авіяперавозчык Беларусі "Белавія" і "Міжнародныя авіялініі Украіны" (МАУ) дамовіліся аб рэжыме палётаў на маршруце Мінск-Кіеў, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду ў Менску дырэктар дэпартамента авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Уладзімір Косцін.
"Белавія" 27 сакавіка паведаміла аб тым, што ў кампаніі няма дазволу ад украінскіх уладаў для палётаў на Украіну. За суткі да перахода на новы летні графік беларускі перавозчык атрымаў дазвол, але толькі на палову рэйсаў — 14 у тыдзень да 14 красавіка 2015 года.
"На сённяшні дзень гэта пытанне ўрэгулявана. Учора ўвечары мяне праінфармаваў генеральны дырэктар "Белавіі" аб тым, што па вуснай дамоўленасці дасягнута пагадненне па колькасці палётаў", — сказаў Косцін.
Ён таксама дадаў, што беларуская кампанія будзе выконваць два рэйса ў дзень, МАУ — адзін, аднак пры гэтым будуць заключаны код-шэрынгавага пагаднення, "якія задаволяць абодва бакі".
"Белавія" з'яўляецца адзіным у Беларусі міжнародным пасажырскім авіяперавозчыкам. Кампанія на працягу доўгага часу ў аднабаковым парадку выконвала пералёты паміж Мінскам і Кіевам, давёўшы колькасць рэйсаў да 14 на тыдзень (двойчы ў дзень). Напрыканцы студзеня МАУ заявілі пра пачатак працы на гэтым маршруце з 14 красавіка з адным рэйсам штодня.