Карыстальнікі змогуць змяняць Яндэкс карты самастойна

© Photo : пресс-служба "Яндекс"Картаграфічны сэрвіс расійскай пошукавай сістэмы "Яндэкс"
Картаграфічны сэрвіс расійскай пошукавай сістэмы Яндэкс - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Усе праўкі, зробленыя карыстальнікамі, будуць праходзіць мадэрацыю спецыялістаў картаграфічнага сэрвісу.

МІНСК, 8 кра — Sputnik. Картаграфічны сэрвіс расійскай пошукавай сістэмы "Яндэкс" аб'яднаў у сабе вынікі працы карыстальнікаў у праекце "Народная карта", паведамляе "РИА Новости".

Згодна з інфармацыяй, атрыманай ад "Яндэкса", цяпер кожны карыстальнік зможа паўдзельнічаць у абнаўленні карт. З дапамогай спецыяльнага рэдактара дадаць на карту, да прыкладу, нядаўна пабудаваны дом зараз зможа любы карыстальнік.

Як адзначаецца, ніякіх спецыяльных навыкаў пры рэдагаванні карт не патрабуецца — інтэрфейс рэдактара досыць просты. Аднак паведамляецца, што кожная праўка будзе праходзіць мадэрацыю спецыялістаў картаграфічнага сэрвісу.

"Картаграфам не пад сілу ўсачыць адразу за ўсімі зменамі — недзе знеслі будынак, недзе адкрылася школа, а дзесьці пабудавалі цэлы мікрараён. Аб усіх зменах першымі даведаюцца мясцовыя жыхары, таму мы далі ім зручны інструмент для рэдагавання карт", — цытуе агенцтва кіраўніка праекта "Яндэкс.Карты" Паўла Гушчына.

Прадстаўнік "Яндэкса" таксама нагадаў, што рэдагаваць карты можна было і раней — для гэтага існавала "Народная карта". Аднак цяпер вынікі рэдагавання будуць бачныя ўсёй аўдыторыі "Яндэкс.Карт".

Стужка навiн
0