Больш за ўсё грошай Беларусь зарабіла на расійскіх турыстах

© Sputnik / Владимир НестеровичРасійскія спартыўныя заўзятары ў Мінску
Расійскія спартыўныя заўзятары ў Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская турыстычная галіна ў 2014 годзе на ўязным турызме зарабіла больш за 25о мільёнаў долараў.

МІНСК, 9 кра — Sputnik. Расійскія турысты, якія прыехалі ў Беларусь у складзе арганізаваных турыстычных груп, патрацілі ў 2014 годзе больш за 172 тысяч долараў, паведамілі ў міністэрстве спорту і турызму.

Асноўнымі пастаўшчыкамі экспарту турыстычных паслуг у Беларусі сталі санаторна-курортныя арганізацыі, гасцініцы, турыстычныя арганізацыі і паляўнічыя гаспадаркі. У апошнія гады папулярнымі сярод турыстаў сталі такія кірункі як бізнес-турызм, медыцынскі, экалагічны, водны, ваенны, сельскі, гастранамічны і падзейны турызм.

"Экспарт турыстычных паслуг у Рэспубліцы Беларусь склаў 251,3 мільёна долараў ЗША і павялічыўся на 17 мільёнаў даляраў ЗША ў параўнанні з 2013 годам", — распавёў Sputnik ў сераду прэс-сакратар Мінспорту Уладзімір Несцяровіч. З іх у агульным аб'ёме:

  • рэалізацыя комплексу турыстычных паслуг (пуцёвак, тураў) склала 135,9 мільёна долараў ЗША, або 101% да ўзроўню 2013 года (удзельная вага 54,1% у агульным аб'ёме па рэспубліцы);
  • паслугі гасцініц (не ўключаныя ў кошт пуцёвак, тураў) — 85,6 мільёна долараў ЗША;
  • іншыя турыстычныя паслугі — 29,9 мільёна долараў ЗША.

Суразмоўца агенцтва адзначыў, што першай у спісе асноўных краін экспарту турпаслуг у мінулым годзе стала Расія. "Расія прывезла ў Беларусь амаль 173 мільёны даляраў, што на 3,4% больш у параўнанні з мінулым годам. Пры гэтым паступлення ад расейскіх турыстаў склалі амаль 70% ад агульнага аб'ёму экспарту турыстычных паслуг па рэспубліцы", —  паведаміў Несцяровіч. На долю брытанскіх турыстаў, сказаў ён, прыйшлося 9,1 мільёна даляраў паступленняў (на 8,3% больш), турыстаў з Германіі —6,5 мільёна долараў (на 4,7% менш 2013). Турысты з Украіны забяспечылі паступленне 5,3 мільёна долараў (на 7,4% больш), з Польшчы — крыху больш за 3 мільёны долараў. Пры гэтым прырост паступленняў ад экспарту турыстычных паслуг з Польшчы быў рэкордным і склаў 35,6% да ўзроўню 2013 года, адзначыў прадстаўнік Мінспорту.

Паводле яго слоў, замежнікі часцей за ўсё прыбывалі ў Беларусь аўтамабільным транспартам (на працягу года было здзейснена каля чатырох мільёнаў паездак). На другім месцы- падарожжа па чыгунцы (звыш за 950 тысяч паездак), на трэцім — паветраным (каля 300 тысяч паездак). Зрэшты, пешшу, роварамі, байдаркамі і да т.п. дабіраліся ў Беларусь таксама каля 300 тысяч разоў. "Нашы грамадзяне таксама часцей за ўсё ездзілі адпачываць за мяжу на аўтамабілях і аўтобусах (на працягу года было здзейснена звыш пяці мільёнаў такіх) паездак. Паслугамі чыгункі яны скарысталіся каля 920 тысячаў раз, авіяцыі —  каля 600 тысяч разоў.

Несцяровіч адзначыў асаблівую ролю Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў развіцці беларускай турыстычнай галіны. "Толькі дзякуючы гэтай падзеі ў маі 2014 года аб'ёмы экскурсійнага абслугоўвання і наведвальнасць музеяў павялічыліся ў тры разы, сярэдняя загрузка гасцініц у траўні склала 82%, у пікавы момант —96%", — паведаміў Несцяровіч. Паводле інфармацыі Мінспорту, чэмпіянат наведалі больш за 100 тысяч турыстаў, бязвізавым рэжымам ўезду скарысталіся 31.500 турыстаў (без уліку грамадзян Расіі, Казахстана, іншых краін СНД).

Стужка навiн
0