МІНСК, 12 кра — Sputnik. Мультфільмы анімацыйнай студыі "Аловак", якая знаходзіцца ў Магілёве, пакажуць у маі на міжнародным фестывалі дзіцячай і юнацкай анімацыі ў Харватыі, паведамляе тэлерадыёкампанія "Магілёў".
Тры работы магілёўскай студыі — "Кулінарны паядынак", "Шкодныя звычкі", "Юля і шчанюк" — прайшлі конкурсны адбор журы фестывалю, вытрымаўшы канкурэнцыю сярод 340 пластылінавых і маляваных мультфільмаў, прадстаўленых удзельнікамі з 40 краін.
Як паведаміла кіраўнік студыі, Марыя Белякова, ідэі юных аніматараў з Магілёва — арыгінальныя і чэрпаюцца з паўсядзённых падзей іх жыцця.
Студыя "Аловак" заснавана ў Магілёве ў 2012 годзе, у ёй займаюцца хлопцы з першага па сёмы клас. За час існавання студыі, яе выхаванцы не раз займалі прызавыя месцы на розных анімацыйных конкурсах.