WiFi скамейка з'явіцца ў Мінску ў маі

© Flickr / David BrewerМінская гарадская ратуша
Мінская гарадская ратуша - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Высокатэхналагічную скамейку ўстановяць каля гарадской ратушы.

МІНСК, 15 кра —Sputnik. Першую скамейку ў Мінску, якая будзе раздаваць WiFi, установяць каля гарадской ратушы на пачатку мая, паведамляе агенцтва "Минск- Новости" са спасылкай на дырэктара па развіццю КУП "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама" Наталлю Вараб'ёву.

Першы варыянт WiFi-скамейкі быў прадстаўлены на выставе "ТИБО" летась. Тады было прапанавана устанавіць такія скамейкі да пачатку Чэмпіянату свету па хакеі-  2014.

Падключэнне да бесправадной сеткі планавалася здзяйсняць пры дапамозе карты экспрэс-аплаты byfly ці смс-паведамленне, якое неабходна адправіць на кароткі нумар.

Такі вопыт ужо некалькі год практыкуецца ў Латвіі. WiFi-скамейкі ўстаноўлены, галоўным чынам, у парках і скверах буйных гарадоў краіны. Сігнал бесправадной сеткі можна злавіць у 30 метрах ад скамейкі. Час карыстання вольным доступам у інтэрнэт не абмежаваны, карыстальнікам даводзіцца толькі раз у паўгадзіны праглядаць абавязковы пакет рэкламы, які доўжыцца некалькі секунд.

Стужка навiн
0