Ацяпленне ў мінскіх кватэрах адключаць 18 красавіка

© Sputnik / Сергей ЛескетьКот на радыятары ацяплення
Кот на радыятары ацяплення - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гарадскія ўлады ўпэўнены ў спрыяльным прагнозе надвор'я.

МІНСК, 15 кра — Sputnik. Ацяпленне ў жыллёвым фондзе Мінска, гасцініцах і ў навучальных установах будзе адключана з 18 красавіка, паведамілі Sputnik у ўпраўленні гарадской гаспадаркі і энергетыкі мінскага гарвыканкама.

Сёлета мінскія ўлады не маюць намеру адмаўляцца ад "правіла васьмі градусаў", згодна з яким ацяпляльны сезон спыняецца, калі на працягу трох сутак сярэднесутачная тэмпература знаходзіцца на адзнаке вышэй васьмі градусаў цяпла.

"З улікам спрыяльнага прагноза надвор'я Мінгарвыканкам вырашыў завершыць ацяпляльны сезон у сталіцы", — паведамілі ў упраўленні.

У жылым фондзе ацяпленне будуць адключаць паступова з 18 красавіка, адключэнне ацяплення ў будынках адміністрацыйнага тыпу і на прадпрыемствах пачалося ў аўторак 14 красавіка.

Батарэя ў пад'езде - Sputnik Беларусь
ЖКХ не адмовіцца ад “правіла 8 градусаў”

У апошнюю чаргу ацяпленне адключаць у дзіцячых школьных і дашкольных установах, бальніцах, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках — для гэтых аб'ектаў падачу цяпла спыняць 23 красавіка.

Між тым беларускія сіноптыкі чакаюць пагаршэння надвор'я на гэтым тыдні. Па дадзеных кіраўніка службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гидраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрыя Рабава, на Беларусі будзе прахладна, ветрана і сыра. У першай палове тыдня ўмовы надвор'я будзе вызначаць прахладная няўстойлівая паветраная маса, якая рухаецца з Балтыйскага мора.

У сераду на большай часцы тэрыторыі чакаецца дождж, ноччу з мокрым снегам, раніцай і ў дзень па паўднёвым захадзе узмацненне ветру. Тэмпература паветра мінімальная ноччу — -3…+4 °С, максімальная днём — +5…10°С, па паўднёвым захадзе — да +13°С.

Чацвер стане самым непагодлівым днём на гэтым тыдні. Па большай часцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду, днём па паўночным усходзе — да 23 метраў за секунду. Мінімальная тэмпература паветра ноччу — +2…9°С, максімальная днём — +6…12°С, на паўднёвай часцы тэрыторыі — +13…16°С.

У пятніцу ў краіну пачне паступаць яшчэ больш халодная паветраная маса, не палепшыцца надвор'е і да выхадных, паведаміў сіноптык.

Стужка навiн
0