МІНСК, 15 кра — Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў канстатуе сур'ёзнае зніжэнне тавараабароту паміж Беларуссю і Расіяй і адзначае, што прычынай гэтага з'яўляюцца дэвальвацыі і спад эканомік двух дзяржаў.
Па дадзеных нацыянальнай статыстыкі, за 2014 год тавараабарот Беларусі з РФ знізіўся на 5,3% і склаў 37,6 млд долараў ЗША.
"За два месяцы бягучага года мы страцілі каля 35% тавараабарота",—цытуе прэс-служба Саўміна заяўленне Кабякова на сустрэчы ў Мінску з віцэ-прэм'ерам Расіі Аркадзем Дварковічам.
Кабякоў удакладніў, што падзенне тавараабароту звязана з тым, што адбылася пэўная папраўка валютных курсаў. Аднак, з яго слоў, разам са скарачэннем коштавага аб'ёму тавараабароту назіраецца і скарачэнне фізічнага аб'ёму ўзаемнага гандлю", — лічыць кіраўнік беларускага ўрада.
Кабякоў нагадаў, што Беларусь і Расія падпісалі сумесны план дзеянняў урадаў, які прадугледжвае дадатковыя меры развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Гэты план накіраваны ў асноўным на ліквідаванне ўзаемных бар'ераў, якія пакуль яшчэ ёсць.
Падчас сустрэчы таксама абмеркавалі і пытанні, якія звязаны з перспектывай развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку рэалізацыю галоўных інвестыцыйных праектаў, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.