Выкладчыцу Гомельскага ўніверсітэта знайшлі павешанай у пад’езде

© Flickr / arbyreedВяроўка, архіўнае фота
Вяроўка, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цела 46-цігадовай жанчыны знайшлі на пляцоўцы будынка, у якім змяшчаецца інтэрнат ВНУ.

МІНСК, 15 кра — Sputnik. Выкладчыцу Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны знайшлі павешанай на лесвічнай пляцоўцы інтэрната ВНУ, паведамілі Sputnik у УСК па Гомельскай вобласці.

Паведамляецца, што цела было знойдзена ў доме па вуліцы Савецкай, у якім змяшчаецца інтэрнат ВНУ.

У УСК расказалі, што зараз па дадзенаму факту вядзецца праверка.

"Асноўная версія — суіцыд, прызначана судова-медыцынская экспертыза", — адзначылі ў упраўленні.

Следчыя падкрэслілі, што ў загінуўшай выкладчыцы засталіся муж і двое дзяцей.

Беларускія СМІ паведамляюць: адной з магчымых прычын суіцыда стала занепакоенасць выкладчыцы аб тым, што яе могуць звольніць і высяліць з інтэрната.

Раней памёр яшчэ адзін выкладчык Гомельскага універсітэта: у 2014 годзе ў аўтакатастрофе загінуў прарэктар па выхаваўчай рабоце Сяргей Ханеня.

Стужка навiн
0