Першыя ахвяры Udo: у Мінску дрэвы падаюць на машыны

© Photo : Станислав ВетерUdo у Мінску
Udo у Мінску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ад моцнага ветру ў Мінску дрэвы паваліліся на некалькі аўтамабіляў і пашкодзілі іх.

Мінск, 16 кра — Sputnik. Некалькі машын пацярпелі ў Мінску на вуліцы Сядых у выніку падзення дрэў, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

На тэрыторыю Беларусі зноў абрынуўся шквалісты вецер, які прышоў з цыклонам Udo.

© Photo : Станислав Ветерudo у мінску
Udo в Минске - Sputnik Беларусь
udo у мінску

Паводле звестак карэспандэнта, у Мінску на вуліцы Сядых  пад паваленымі дрэвамі апынуліся па меншай меры чатыры аўтамабілі. Са слоў карэспандэнта, работнікі камунальных служб ужо пачалі ліквідаваць наступствы надзвычайнага здарэння.

 Раней у Гідраметцэнтры папярэджвалі, што ў чацвер надвор'е ў рэспубліцы будзе вызначаць цыклон Udo: з-за актыўнасці атмасферных франтоў у многіх раёнах Беларусі парывы ​​ветру ўзмоцняцца да 17-22 метраў за секунду, месцамі — да 24 метраў за секунду.

У МНС Беларусі ў сувязі са штармавым папярэджаннем паведамілі, што сёння беларусам трэба прыняць асаблівыя меры бяспекі. У прыватнасці, у міністэрстве парэкамендавалі паркаваць аўтамабілі ўдалечыні ад дрэў і слаба умацаваных канструкцый. Людзям, якія падчас моцнага ветру будуць знаходзіцца на вуліцы, варта абыходзіць хісткія збудаванні і дамы з няўстойлівымі кроўлямі, па магчымасці не набліжацца да дрэваў і пазбягаць збудаванняў павышанай рызыкі — мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадач.

Стужка навiн
0