Пенсіі за 21 красавіка ў Беларусі выплацяць датэрмінова

© Sputnik / Руслан Кривобок / Перайсці ў медыябанкПенсіянерка ў банку
Пенсіянерка ў банку - Sputnik Беларусь
Падпісацца
РУП “Белпошта” ў сувязі з Радаўніцай адкарэктавала графік выплаты пенсій і сацыяльных дапамог.

 МІНСК, 16 кра Sputnik. Дзяржаўны аператар паштовай сувязі "Белпошта" у сувязі са святочнымі днямі ўнёс змены ў графік выплаты пенсій і сацыяльных дапамог, паведамілі Sputnik ў прэс-службе прадпрыемства.

 У Беларусі ў сувязі са святкаваннем Радаўніцы выхаднымі днямі будуць 19-21 красавіка. Субота 18 красавіка абвешчана ўрадам днём правядзення рэспубліканскага суботніка.

 "У сувязі з Радаўніцай у Мінску выплата пенсій у аддзяленнях паштовай сувязі пачнецца 17 красавіка, у аддзяленнях Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і ў сельскіх паштовых аддзяленнях Гомельскай вобласці —  18 красавіка", — паведамілі ў "Белпошце".

Са слоў супрацоўнікаў прадпрыемства, аддзяленні паштовай сувязі Віцебска, Гродна і гарадоў Гомельскай вобласці будуць ажыццяўляць выплаты з 20 красавіка.

У аўторак 21 красавіка, у дзень святкавання Радаўніцы, у Беларусі будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі, праінфармавалі ў "Белпошце".

Стужка навiн
0