https://bel.sputnik.by/20150416/1014781323.html
Памёр беларускі пісьменнік Уладзімір Содаль
Памёр беларускі пісьменнік Уладзімір Содаль
Sputnik Беларусь
Беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік Уладзімір Содаль памёр увечары 15 красавіка ва ўзросце 78 год. 16.04.2015, Sputnik Беларусь
2015-04-16T13:49+0300
2015-04-16T13:49+0300
2023-05-28T16:21+0300
у беларусі
навіны
культура
уладзімір содаль
смерць публічных людзей
літаратура
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101478/42/1014784284_0:0:1401:788_1920x0_80_0_0_c7666532be0b436dfd92b2775e1ed5bb.jpg
МІНСК, 16 кра - Sputnik. У апошні час у Уладзіміра Содаля назіраліся праблемы са здароўем. Ён быў цяжка хворы. Верагоднай прычынай смерці стаў інфаркт, паведамляюць СМІ.Свае першыя апавяданні Содаль апублікаваў у 1955 годзе ў газеце "Піянер Беларусі". Ён з'яўляецца аўтарам шэрагу кніг пра класікаў беларускай літаратуры Францішака Багушэвіча і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і пра нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.Пасля заканчэння беларускай сярэдняй школы ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Содаль працаваў у Мурманску на ваенным заводзе. Пазней паступіў у Мінскі педагагічны інстытут, пасля заканчэння якога працаваў выкладчыкам у дзіцячым санаторыі і рэдактарам Беларускага тэлебачання, дзе быў адным са стваральнікаў шэрагу адукацыйных праграм.Содаль з'яўляўся даследчыкам беларускай літаратуры і культуры XIX-XX стст., вывучаў жыццёвыя і творчыя шляхі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Ядвігіна Ш і іншых.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2015
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101478/42/1014784284_174:0:1225:788_1920x0_80_0_0_bdb9018753d748c3ddbd7e86c91efda5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , культура, уладзімір содаль, смерць публічных людзей, літаратура, беларусь
у беларусі, навіны , культура, уладзімір содаль, смерць публічных людзей, літаратура, беларусь
Памёр беларускі пісьменнік Уладзімір Содаль
13:49 16.04.2015 (абноўлена: 16:21 28.05.2023) Беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік Уладзімір Содаль памёр увечары 15 красавіка ва ўзросце 78 год.
МІНСК, 16 кра - Sputnik. У апошні час у Уладзіміра Содаля назіраліся праблемы са здароўем. Ён быў цяжка хворы. Верагоднай прычынай смерці стаў інфаркт, паведамляюць СМІ.
Свае першыя апавяданні Содаль апублікаваў у 1955 годзе ў газеце "Піянер Беларусі". Ён з'яўляецца аўтарам шэрагу кніг пра класікаў беларускай літаратуры Францішака Багушэвіча і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і пра нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.
Пасля заканчэння беларускай сярэдняй школы ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Содаль працаваў у Мурманску на ваенным заводзе. Пазней паступіў у Мінскі педагагічны інстытут, пасля заканчэння якога працаваў выкладчыкам у дзіцячым санаторыі і рэдактарам Беларускага тэлебачання, дзе быў адным са стваральнікаў шэрагу адукацыйных праграм.
Содаль з'яўляўся даследчыкам беларускай літаратуры і культуры XIX-XX стст., вывучаў жыццёвыя і творчыя шляхі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Ядвігіна Ш і іншых.