У Мінску пройдзе "фэст экскурсаводаў"

© Sputnik / Вероника ТризноПалац спорту ў Мінску. рака Свіслач
Палац спорту ў Мінску. рака Свіслач - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У рамках акцыі толькі па Мінску будзе праведзена амаль 70 пешых экскурсій.

МІНСК, 17 кра — Sputnik. На гэтых выходных на Белараусі  ў чарговы раз пройдзе "Фэст экскурсаводаў",  прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, што адзначаецца 18 красавіка.

Галоўнай мэтай акцыі арганізатары фэсту ставяць расказаць жыхарам рэгіёнаў, гарадоў і вёсак пра тыя помнікі архітэктуры, побач з якімі яны жывуць.

Акцыя будзе праводзіцца ў якасці свята для жыхароў населеных пунктаў і дабрачыннай акцыі для атэстававных экскурсаводаў. Дэвіз "фэсту", —  "для сваіх і пра сваё".

Каля 40 людзей, якія добра ведаюць горад, будуць праводзіць бясплатныя пешыя экскурсіі па усім знаёмым мясцінам і расказваць пра іх не ўсім вядомыя факты. Адначасова будуць звяртаць увагу на гістарычныя мясціны, будынкі і скульптуры для таго, каб жыхары думалі пра іх сахраннцасць, даглядалі за імі.

Мінскія экскурсіі будуць праводзіць такія знаўцы Мінска як архітэктар Галіна Левіна, кандыдат навук і знакаміты блогер Вадзім Зелянкоў. Плануецца наведванне Свята-Духава кафедральнага сабору, Чырвонага Касцёлу, Свята-Елісавеценскі манастыра і правядзенне экскурсій мясцовымі святарамі. Запланаваны гістарычныя прагулкі для дзяцей. Падрабязны расклад з указаннем месца збору можна паглядзець на сайце фэста.

Спіс экскурсій для іншых гарадоў можна паглядзець па спасылцы.

Фэст праводзіцца пры падтрымцы дэпартамента па турызму міністэрства спорту і турызму. Працяг экскурсіі складае прыкладна гадзіну.

Стужка навiн
0