Вера Дашкевіч, Sputnik
Эдуард Ханок нарадзіўся 18 красавіка 1940 года ў Казахстане ў сям'і ваеннага, школу скончыў у Брэсце, потым кансерваторыю ў Маскве. Сваю лепшую музыку пісаў пераважна ў Мінску. Савецкія "Песняры", "Верасы" і "Сябры" набывалі ўсесаюзную вядомасць дзякуючы, у тым ліку, і яго песням. Ханок напісаў музыку да такіх шлягераў як "Лягу, прылягу", "Малінаўка", "Завіруха" і шмат іншых. А напрыканцы 1980-х раптоўна захапіўся навуковай дзейнасць, стаў працаваць над "Тэорыяй творчых хваляў".
Усхваляваў Пугачову
Першыя навуковыя даследванні Ханка былі апублікаваны ў кнізе "Пу-га-чоў-шчы-на!" і выклікалі скандал. Аб'ект даследвання паскаскардзілася не на жарт. Кампазітару нават давялося пазней прасіць прабачэння, але ён прягцягнуў займацца сваёй навуковай дзейнасцю. Ён перакананы, што выжыць ва ўмовах творчай прафесіі можа толькі сёрфінгіст — той, хто можа рабіць хвалі. Па разліках Ханка заставацца папулярным таленавіты артыст можа не больш за пяць гадоў запар.
"Калі ў цябе не закладзена хваляў, ты з адной хваляй, то можаш толькі сесці на тую хвалю, якая засталася. Калі ж і далей ты хочаш быць папулярным, трэба ці змяніць від дзейнасці, ці знайсці такую "фішку", якая будзе трымаць цябе і далей", — растлумачыў вучоны-кампазітар.
У выпадку з Алай Барысаўнай такой "фішкай" сталі яе шматлікія мужчыны. Сваю тэорыю Эдуард Ханок развіў ужо ў некалькіх кнігах і нават пытаўся аформіць у дэсіртацыю. Складаў і збіраў для яе хваляграмы знакамітых людзей.
У пошуках асабістай хвалі
Быццам па сваёй уласнай тэорыі, ён за апошнія 30 год змяніў шмат шмат відаў дзейнасць. Спрабаваў сябе ў навуковай працы, балатаваўся ў Дзярждуму Расіі ад Народнай партыі Генадзя Райкова, але партыя не пераадолела 5-працэнтны бар'ер. Эдуард Ханок шчаслівы ўладальнік двух пашпартаў — расійскага і беларускага. Працаваў дзяржслужачым — некалькі гадоў быў памочнікам дэпутата Іосіфа Кабзона. А потым вярнуўся на Беларусь і зноў пачаў займацца творчасцю.
Ці будуць шлягеры?
Музыку Ханок піша і сёння, але толькі на заказ. Моцных шлягераў не атрымоўваецца. Магчыма таму, што ён вырашыў для сябе: пісаць музыку — гэта не яго праца. Аб гэтым ён сказаў напярэдадні свайго 70-гадовага юбілея ў інтэрв'ю "Народнай воле". Ён марыў пра папулярнасць, якая даставалася артыстам.
"Ты ж не будзеш кожны дзень хадзіць да ўсіх і казаць: я гэта напісаў! Скажуць, што звар'яцеў. Сёння прафесія кампазітара- песенніка ні маральна, ні матэрыяльна амаль нічога не дае. Імёны кампазітараў ужо ніхто не абвяшчае. Напрыклад, маёй песняй "Служу Расіі" адкрываюць і закрываюць шматлікія канцэрты, але нідзе не кажуць пра аўтараў. Менавіта таму гэта прафесія і губляе свой сэнс", — кажа Эдуард Ханок.
Да таго ж у пэўны момант ён зразумеў, што ёсць кампазітары і памацней за яго, напрыклад, Пахмутава, Паулс і Шаінскі.
У 75 жыццё толькі пачынаецца
Юбілейную дату Ханок сустрэў за работай: яго запрасілі ў склад журы аднаго з песенных конкурсаў, які зараз праходзіць у Падмаскоўі. На пытанне аб стане здароўя кажа, што ў свае 75 адчувае сябе лепш, чым паўвека назад. Ні дачы, ні машыны ён не мае, але лічыць сябе забяспечаным чалавекам. Любіць хадзіць пешшу і кажа, што яго сапраўднае жыццё пачынаецца толькі зараз.