МІНСК, 18 — Sputnik. Канчатковае рашэнне па справе паміж спявачкай Настай Шпакоўскай і кампазітарам Алегам Моўчанам было прынята Вярхоўным судом у мінулую пятніцу, паведаміла спявачка на сваёй старонцы ў Facebook.
Справа аб аўтарскім праве, якая не мае аналогіі ў сучаснай беларускай гісторыі, цягнулася амаль год, за які адбылося восем сустрэч і шэсць судовых пасяджэнняў. Як паведамляе партал Tuzin.fm, агульная сума, якую запратабаваў кампазітар за выкананне спявачкай яго песні без дазволу склала 26,9 млн рублёў.
Моўчан прыцягнуў да разбіральніцтва не толькі Шпакоўскую, але і яе музыкаў, запратрабаваў спагнаць з іх 100 базавых велічынь у якасці кампенсацыі.
Суд часткова згадзіўся з патрабаваннем кампазітара, але палічыў памер кампенсацыі вельмі вялікім і прысудзіў спагнаць з музыкаў толькі палову. Такім чынам, з Шпакоўскай спаганяюць 5 780 000 руб., з музыкаў Паўловіча, Шчурко і Харытановіча — па 2 890 000 руб. з кожнага.
"Я хачу ад усяго сэрца падзякаваць Ірыну Відаву і Алега Моўчана за вопыт, які яны мне далі. За той вопыт, калі шчырасць абкладаецца штрафам, калі творчаць даследуюць юрыдычнымі дакументамі, калі самыя светлыя намеры пераследуюцца па закону", — піша спявачка на сваёй старонцы.
Летась партал Tuzin.fm арганізваў праект "Re:Песьняры", каб аддаць даніну памяці і ўшанаваць творчасць Уладзіміра Мулявіна і паэта Янкі Купалы. З гэтай нагоды лідэр гурта Naka Наста Шпакоўская абрала песню "Песняроў" "Малітва" на словы Янкі Купалы і без згоды аўтара музыкі Алега Моўчана перапрацавала яе для праекта, на што і абурыўся кампазітар.