МІНСК, 21 кра — Sputnik. Сядзець перад іспытам над канспектамі без сну і адпачынку не толькі бессэнсоўна, але і шкодна, заяўляюць навукоўцы.
Перанос ведаў з аператыўнай (кароткачасовай) памяці ў доўгатэрміновую называецца "кансалідацыяй" і ўжо досыць вывучаны. Але вось тое, што ён напрамую залежыць ад сну, біолагі пацвердзілі толькі цяпер.
University Herald апублікаваў вынікі навуковай працы, мэта якой складалася ў тым, каб зразумець сутнасць працэсу запамінання. Спецыялісты ўстанавілі, што нейроны ў мозгу мушак-дразафіл, якія адказваюць за кансалідацыю памяці, ўключаюцца толькі ў сне. Грыбападобнае цела, у якім і адбываюцца гэтыя працэсы, адначасова адказвае ў іх і за памяць, і за сон. Наўрад ці можна праводзіць прамыя аналогіі з функцыянаваннем гіпакампа — нашага цэнтра памяці, але ўзаемасувязь відавочная.
Так што перад іспытам лепш добра выспацца, крыху раней ўстаць і прачытаць канспект ўжо раніцай: тое, што не засвоілася раней, застанецца ў кароткатэрміновай памяці і скарыстаць гэтыя веды будзе значна прасцей.
Навукоўцам не варта спыняцца ў сваіх пошуках на гэтак важную тэму, у сваю чаргу лічаць апытаныя Sputnik студэнты. Яны прапануюць, у прыватнасці, вывучыць ўзаемасувязь начнога крыку "Халява, прыйдзі!" з ростам паспяховасці.