Карэспандэнты Sputnik пабывалі на "забароненых" тэрыторыях Гомельскай вобласці, наведваць якія без спецыяльнага дазволу беларусы могуць толькі на Радаўніцу. 21.04.2015, Sputnik Беларусь
Карэспандэнты Sputnik пабывалі на "забароненых" тэрыторыях Гомельскай вобласці, наведваць якія без спецыяльнага дазволу беларусы могуць толькі на Радаўніцу.
На Беларусі Радаўніца адзначаецца як дзяржаўнае свята. У гэты дзень больш за 1,3 мільёны чалавек наведваюць могілкі па ўсёй краіне, больш за 50 тысяч з іх- магілы родных і блізкіх у чарнобыльскай зоне адчужэння.
Для наведвання беларускага сектару 30-кіламетровай зоны ЧАЭС патрабуецца спецыяльны дазвол. Выключэнне складаюць дні напярэдадні Радаўніцы, калі праз кантрольна-прапускныя пункты з 9 да 17 гадзін могуць прайсці ўсе жадаючыя.
Існуе шэраг рытуальных патрабаванняў да ежы, якую на Радаўніцу прыносілі на могілкі: у памінальным кошыку павінна быць тое, што свяцілі на Вялікдзень у царкве. Рытуальных страў павінна быць сем, у тым ліку хлеб, які наразаюць загадзя, і спіртны напой.