Cтагоддзе “чорнага дня” каля Іпра

© The Great WarПершая сусветная вайна, хімічная атака 1915 года
Першая сусветная вайна, хімічная атака 1915 года - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сто гадоў таму ў час Першай сусветнай вайны ў раёне горада Іпр (Бельгія) нямецкімі войскамі ўпершыню была выкарыстана хімічная зброя.

МІНСК, 22 кра — Sputnik. Усяго за 8 хвілін 22 красавіка 1915 года нямецкая армія выпусціла ў раёне бельгійскага горада Іпр на англа-французскія войскі  5730 балонаў, або 180 тон хлору.

У выніку гэтай хімічнай атакі прама на месцы загінула каля пяці тысяч чалавек, яшчэ дзесяць тысяч чалавек атрымалі сур'ёзныя пашкоджанні вачэй, лёгкіх і іншых унутраных органаў. Гэтая хімічная атака назаўжды ўвайшла ў гісторыю войнаў як "чорны дзень каля Іпра".

За гады Першай сусветнай вайны нямецкія войскі больш за 50 разоў выкарыстоўвалі атрутныя газы, французы -20 разоў, англічане- 150 разоў.

У далейшым хімічную зброю выкарыстоўвалі італьянцы супраць Эфіопіі, японцы супраць Кітая, ЗША супраць Карэі і В'етнама, у ходзе ірана-ірацкага канфлікту.

У студзені 1993 года ў Парыжы (Францыя) паўнамоцнымі прадстаўнікамі 130 дзяржаў свету была падпісана "Канвенцыя аб забароне распрацоўкі, вытворчасці, назапашвання і прымянення хімічнай зброі і аб яе знішчэнні".  Дакумент уступіў у сілу 29 кастрычніка 1997 года. Удзельнікамі Канвенцыі з'яўляецца 191 дзяржава. Рэспубліка Беларусь у ліку першых дзяржаў свету падпісала (14 студзені 1993) і ратыфікавала (11 чэрвеня 1996) Канвенцыю аб забароне хімічнай зброі. У студзені 2015 Канвенцыю ратыфікавала М'янма, якая стала 191-м яе ўдзельнікам. Па-за Канвенцыяй застаюцца такія дзяржавы-члены ААН, як Ангола, Егіпет, Ізраіль, КНДР і Паўднёвы Судан.

Беларусь не мае і ніколі не мела запасаў хімічнай зброі і аб'ектаў па яе вытворчасці. Асноўная задача на нацыянальным узроўні заключаецца ў ажыццяўленні кантролю за прадпрыемствамі хімічнай прамысловасці з тым, каб гарантаваць, што названыя прадпрыемствы праводзяць дзейнасць, якая не супярэчыць палажэнням Канвенцыі.

Афіцыйна прызналі наяўнасць хімічнай зброі Албанія, Лівія, Ірак, Індыя, Расія, ЗША, Рэспубліка Карэя і Сірыя. Тры краіны ўжо завяршылі свае праграмы хімічнага раззбраення - Албанія ў 2007 годзе, Карэя ў 2008 годзе, Індыя ў 2009 годзе. Расія абвясціла канчатковай датай хімраззбраення 2020 год, ЗША - 30 верасня 2023 года, Лівія - 31 сьнежня 2016 года.

Да цяперашняга часу знішчана 84,95% абвешчаных сусветных запасаў хімічнай зброі.

Па матэрыялах адкрытых крыніц

Стужка навiн
0