Відэа

У Маскве распавялі пра няскораны Ленінград

Падпісацца
“Няскораны Ленінград”, – чарговая старонка з цыклу мультымедыйных артыкулаў “15 удараў Чырвонай арміі”, з якімі можна азнаёміцца на сайце МІА “Россия сегодня”.

МІНСК, 21 кра — Sputnik. МІА "Россия сегодня" прадставіла серыю мультымедыйных прадуктаў "Няскораны Ленінград", —  лонгрыд і відэаролікі, якія будуць транслявацца на найбуйнейшых рэкламных канструкцыях Масквы — будынку Цэнтральнага тэлеграфа, будынках інстытута "Гідрапраекта" і кінатэатра "Кастрычнік" на фасадах вышынных будынкаў, а таксама ў грамадскім транспарце Санкт-Пецярбурга і Екацярынбурга.

"Няскораны Ленінград", — чарговы лонгрыд з цыклу мультымедыйных артыкулаў "15 удараў Чырвонай арміі", з якімі можна азнаёміцца ​​на сайце агенцтва. Ролікі і лонгрыды з гэтага цыклу раскажуць пра блакаду і вызваленне горада. Чытачы і гледачы ўбачаць архіўныя фатаграфіі і відэазапісы, унікальныя карты, пачуюць галасы відавочцаў падзей.

У рамках праекта спецыялістамі МІА "Россия сегодня" былі створаны інтэрактыўныя карты, інфаграфіка, падабраны унікальныя архіўныя відэа-, аўдыё- і фотаматэрыялы з уласных архіваў агенцтва і архіваў Дзяржтэлерадыё.

Цыкл "15 удараў Чырвонай арміі" стаў часткай усерасійскай кампаніі "Перамога! 70 гадоў". Завершыцца кампанія 2 верасня — у дзень заканчэння Другой Сусветнай вайны.

Стужка навiн
0