На рэспубліканскім суботніку зарабілі больш за 61 млрд рублёў

© Sputnik / Виктор ТолочкоСуботнік у Валяр'янаўскім лясніцтве Уздзенскага раёна
Суботнік у Валяр'янаўскім лясніцтве Уздзенскага раёна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самы важкі ўклад заробленых сродкаў ўнеслі жыхары сталіцы, сярод абласцей першынство належыць Гомельскай вобласці.

МІНСК, 22 кра — Sputnik. Больш за 61 мільярды рублёў было зароблена у рэспубліканскім суботніку, у якім прынялі ўдзел больш за 3,1 мільёна чалавек, паведаміла намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.

Найбольш важкі ўклад у аб'ём сродкаў, заробленых на суботніку, ўнесла сталіца —  паводле папярэдніх вынікаў жыхары Мінска зарабілі больш за 20,6 млрд рублёў.  Далей ідзе Гомельская вобласць — больш за 9,3 млрд. Трэцяя месца падзяляюць жыхары Магілеўскай і Брэсцкай абласцей.

Лідэрам па колькасці ўдзельнікаў суботніка таксама стаў Мінск — на работах па добраўпарадкаванні сталіцы працавалі, па дадзеных Саўміна, больш 680 тыс. чалавек. Першынство сярод рэгіёнаў дасталася Гомельскай вобласці, крыху менш беларусаў працавала ў Брэсцкай і Мінскай абласцях.

Фота
Кабякоў з падначаленымі працавалі на суботніку

"Заробленыя грашовыя сродкі будуць пералічвацца праз раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Яны ў сваю чаргу пералічаць 50% міністэрству фінансаў, а 50% застанецца ў іх распараджэнні", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Грошы будуць выдаткаваныя на падрыхтоўку да летняга сезона дзіцячых аздараўленчых лагераў, а таксама на рамонт, рэстаўрацыю і рэканструкцыю мемарыяльных комплексаў, помнікаў і месцаў пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Заробленыя сродкі таксама плануецца накіраваць на набыццё апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх для арганізацый аховы здароўя рэспублікі.

У суботніку па традыцыі прымаў удзел прэзідэнт Беларусі — Аляксандр Лукашэнка разам з сынам Мікалаем і прадстаўнікамі беларускага бізнэсу і вядомымі спарцменамі. Яны працавалі на будаўніцтве паліклінікі ў сталічным мікрараёне "Каменная горка-2". У гэты ж час у Вуздзенскім раёне Мінскай вобласці на лесапасадках працавалі прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі, віцэ-прэм'еры Анатоль Калінін і Міхаіл Русы, а таксама кіраўніцтва апарата Савета міністраў і супрацоўнікі ведамства.

Стужка навiн
0